5 верасня

Які сёння дзень: 5 верасня 2018 года

53
(абноўлена 22:29 04.09.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак восьмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 117 дзён.

А вы ведаеце, што ў гэты дзень у 2013 годзе адбылася прэм'ера балета "Вітаўт"? Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 верасня

  • У 1557 годзе быў заключаны Пазвольскі дагавор паміж ВКЛ і Інфлянцкім ордэнам.
  • У 1991 годзе з’езд народных дэпутатаў СССР прыняў Дэкларацыю праў і свабод чалавека.
  • У 2013 годзе прэм’ерай балета "Вітаўт" адкрыўся 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Хто нарадзіўся 5 верасня

  • 1860 год: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог.
  • 1893 год: Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец.
  • 1901 год: Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч.
  • 1917 год: Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982—1997 старшыня Рады БНР.
  • 1984 год: Рагнед Малахоўскі, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся кароль Францыі Людовік XIV, рускі пісьменнік Аляксей Талстой і  вакаліст рок-гурта "Queen" Фрэдзі Мерк'юры.

5 верасня ў народным календары

Сёння вернікі адзначаюць дзень пакутніка Лупы.

У народзе гаворылі: "На Лупа будзе жыта купа", гэта значыць, дзень добры, каб сеяць азімыя. Але ў некаторых мясцовасцях Беларусі наадварот устрымліваліся ад сяўбы, затое ішлі збіраць брусніцы.

Брусніцы толькі "з куста" – не вельмі смачныя, гаркаватыя. Трэба, каб яны паляжалі, і вось тады духмяная ягада нальецца салодкім смакам. З брусніц рабілі шмат карысных страў: варылі з яе напоі, дадавалі ў якасці начыння ў пірагі, сушылі.

У гэты час на зямлі звычайна ўжо былі замаразкі. Калі ж не, зіма будзе позняй і цёплай.

53
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Каментары