8 верасня

Які сёння дзень: 8 верасня 2018 года

55
(абноўлена 20:46 07.09.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 114 дзён.

У гэты дзень 28 гадоў таму ў Полацку быў адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 верасня

  • У 1380 годзе адбылася Кулікоўская бітва паміж войскам цемніка Мамая і маскоўскай арміяй, на баку Масквы ў бітве прынялі ўдзел шмат выхадцаў з ВКЛ, у тым ліку Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы.
  • У 1514 годзе адбылася бітва пад Оршай, злучаныя войскі ВКЛ і польскія атрады перамаглі армію Маскоўскай дзяржавы.
  • У 1655 годзе Шведскія войскі занялі Варшаву.
  • У 1794 годзе войскі Рэчы Паспалітай пацярпелі паразу ў бітве пры Брэсце ад расійскіх войскаў на чале з Аляксандрам Суворавым.
  • У 1844 годзе свет убачыла кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".
  • У 1990 годзе быў адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку.
  • У 1992 годзе Прадстаўніцтва ААН з'явілася ў Рэспубліцы Беларусь.

Хто нарадзіўся 8 верасня

  • 1904 год: Афанасій (Антон Мартас), епіскап полацкі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык царквы.
  • 1922 год: Альгерд Малішэўскі, беларускі мастак.
  • 1938 год: Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт і перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Антанін Дворжак і аварскі паэт Расул Гамзатаў.

8 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутнікаў Адрыяна і Наталлю, якую ў народзе празвалі Аўсянніцай, таму што ў гэты дзень касілі авёс.

Апошні сабраны сноп прыносяць з поля і ставаць у двары дома. У гэты дзень пасля працы частуюцца аўсяным кісялём і блінамі, кажуць: "Адрыян талакно мясіў, Наталля бліны пекла".

Таксама 8 верасня збіраюць каліну і рабіну.

Назіралі і за надвор'ем: калі рабіны шмат, хутка будзе холадна, а калі лісце на бярозах трымаецца, то і зіма будзе марознай.

55
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Каментары