17 верасня

Які сёння дзень: 17 верасня 2018 года

34
(абноўлена 00:47 17.09.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 105 дзён.

Сёння нарадзіўся беларускі паэт Максім Танк. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 верасня

  • У 1590 годзе Лідзе было нададзена магдэбургскае права.
  • У 1605 годзе адбылася бітва пры Кірхгольме, у якой войска Рэчы Паспалітай на чале з вялікім гетманам Янам Каралем Хадкевічам нанесла паразу шведам.
  • У 1794 годзе Расійскія войскі пад камандаваннем Аляксандра Суворава пры Крупчыцы разбілі атрады Рэчы Паспалітай.
  • У 1939 годзе Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Украіну.
  • У 2008 годзе футбольны клуб БАТЭ (Барысаў) першым з беларускіх каманд згуляў матч у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць каманды "Рэал" (Мадрыд).

Хто нарадзіўся 17 верасня

  • 1774 год: Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Расійскай імперыі.
  • 1860 год: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог.
  • 1907 год: Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.
  • 1912 год: Максім Танк, беларускі паэт і грамадскі дзеяч.
  • 1949 год: Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык.

Таксама сёння нарадзіліся рускі навуковец Канстанцін Цыялкоўскі і амерыканскі пісьменнік Кен Кізі.

17 верасня ў народным календары

Праваслаўная царква 17 верасня ладзіць свята ў гонар абраза Божай Маці "Неапалімая купіна". Таксама вернікі шануюць памяць святапакутніка Вавілы. У народзе казалі: "Як прыйшоў Вавіла — мужык робіць свята вілам".

Каб уберагчыся ад нячыстай сілы, трэба было праверыць, ці добра стаяць стагі, а таксама паварушыць сена віламі, бо ў ім, па народных павер'ях, маглі схавацца нячысцікі. Таксама ў гэты дзень вілы вастраць і ўвогуле рамантуюць сельскагаспадарчыя прылады. 

Дождж у гэты дзень прадракаў сухую восень. Але калі ён прайшоў хутка і зямля прасохла – наступныя дні будуць нянасныя.

34
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (69)
Каментары