18 верасня

Які сёння дзень: 18 верасня 2018 года

46
(абноўлена 22:11 17.09.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шасцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 104 дні.

У 1772 годзе Расійская імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія падзялілі паміж сабой Рэч Паспалітую. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 верасня

  • У 1651 годзе Багдан Хмяльніцкі заключыў з уладамі Рэчы Паспалітай Белацаркоўскі мір, паводле якога казацкай тэрыторыяй прызнавалася толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі мусіў падпарадкоўвацца вялікаму гетману кароннаму і не мець самастойных знешніх зносін.
  • У 1772 годзе Расійская імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія паведамілі ўладам Рэчы Паспалітай аб факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сейма, каб фармальна пацвердзіць законнасць сваіх захопаў.
  • У 1915 годзе кайзераўскія войскі занялі Вільню, у гэты ж дзень пачаўся Свянцянскі прарыў — наступальная аперацыя кайзераўскіх войск на Заходнім фронце.
  • У 1919 годзе польскія войскі акупіравалі Мінск.

Хто нарадзіўся 18 верасня

  • 1985 год: Андрэй Жыгалка, беларускі шахматыст, гросмайстар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі фізік і астраном Леон Фуко і шведская і амерыканская актрыса Грэта Гарба.

18 верасня ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае прарока Захарыю і яго жонку, праведную Лізавету — бацькоў Іаана Хрысціцеля. Па паданні, у іх доўга не было дзяцей, пакуль Лізавеце не з'явіўся анёл, які распавёў, што ў яе нарадзіцца сын, якому належыць выканаць вялікую місію – падрыхтаваць людзей да прыходу Хрыста. У гэты дзень маліліся святым аб зачацці і нараджэнні дзіцяці або пры складаных родах.

18 верасня ў народзе лічылася прыдатным для ўсялякіх гаданняў, прадказанняў і іншых чараўніцкіх спраў.

Назіралі за прыродай: калі на рабіне лісце ўжо пажоўкла, зіма будзе ранняя. Калі рабін шмат – восень будзе дажджлівая.

46
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Каментары