24 верасня

Які сёння дзень: 24 верасня 2018 года

39
(абноўлена 19:58 24.09.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 98 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 верасня

  • У 1801 годзе Усходняя Грузія была далучана да Расійскай імперыі.
  • У 1852 годзе француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.

Хто нарадзіўся 24 верасня

  • 1641 год: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст.
  • 1904 год: Мар'ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч.
  • 1952 год: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса.
  • 1954 год: Станіслаў Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст.
  • 1958 год: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч Рыгор Пацёмкін, амерыканскі пісьменнік Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік Педра Альмадовар.

24 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Феадоры Александрыйскай. Калі яна была маладой, Феадора, спакушаемая д'яблам, здрадзіла свайму мужу з іншым хлопцам. Але потым раскаялася і, каб адмаліць грэх, абрэзала валасы і, апрануўшы мужчынскую вопратку, пайшла ў мужскі манастыр. Там яна выконвала ўсю цяжкую працу. За свае добрыя справы Бог дараваў ёй і яна была прылічаная да ліку святых.

У народзе казалі: "На Фядору ўсякае лета канчаецца". Фядорын дзень – канец бабінага лета. Да гэтага дня ўсе палявыя працы і збор ураджаю на агародзе звычайна завяршаліся. Дзяўчынкі ў гэтую пору збіраліся ў хатах на вячоркі, гадалі, якія ў іх будуць жаніхі, а гаспадыні квасілі капусту і рабілі з ёй пірагі.

Калі ў гэты дзень насякомыя яшчэ не паснулі, гэта сведчыла аб познім надыходзе зімы.

39
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Каментары