28 верасня

Які сёння дзень: 28 верасня 2018 года

36
(абноўлена 22:28 27.09.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 верасня

  • У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
  • У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор.
  • У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
  • У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.

Хто нарадзіўся 28 верасня

  • 1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
  • 1938 год: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіты Готскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хваробаў.

У народзе святога называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусакі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор'е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка, не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу – хутка будзе мароз. 

На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.

36
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Каментары