15 кастрычніка

Які сёння дзень: 15 кастрычніка 2018 года

35
(абноўлена 15:05 11.10.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 77 дзён.

У гэты дзень у Віцебску ў 1925 годзе быў пушчаны першы аўтобус. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 кастрычніка

  • У 1925 годзе ў Віцебску быў пушчаны аўтобус.
  • У 1950 годзе ў амерыканскім Саўт-Рыверы было заснавана Аб'яднанне Праваслаўных Беларусаў.

Хто нарадзіўся 15 кастрычніка

  • 1909 год: Сяргей Ракіта (сапр. Сяргей Законнікаў), беларускі паэт.
  • 1914 год: Лявон Случанін, беларускі паэт.
  • 1931 год: Генрых Шумскі, беларускі скульптар.
  • 1949 год: Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік.
  • 1978 год: Вольга Фадзеева, беларуская і расійская актрыса

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Міхаіл Лермантаў і нямецкі філосаф Фрыдрых Ніцшэ.

15 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Кіпрыяна і Усцінні. У іх досыць цікавая гісторыя. Усціння жыла ў Антыохіі і славілася сваёй прыгажосцю, а Кіпрыян быў жрацом Апалона. Калі юнак Аглаід закахаўся ва Усцінню, ён звярнуўся па дапамогу да Кіпрыяна, каб той чараўніцтвам прымусіў дзяўчыну выйсці за яго. Але Усціння малітвамі перамагла ўсіх бесаў-спакуснікаў, якіх насылаў Кіпрыян, і той, раззлаваўшыся, адрокся ад д'ябла, пасля чаго ўжо сам стаў аб'ектам яго ганення. Кіпрыян быў вымушаны звярнуцца да Усцінні, і разам яны здолелі адолець бесаў.

Нажаль, кіраўнік дзяржавы даведаўся пра пераход Кіпрыяна ў хрысціянства, ён загадаў катаваць яго і Усцінню і абезгаловіць іх. Пры гэтым прысутнічаў нехта Феактыст. Як кажуць, у той самы момант ён адчуў любоў да Госпада, абняў цела Кіпрыяна і аб'явіў сябе хрысціянінам. Яго таксама забілі на тым жа самым месцы.

Кіпрыяна і Усцінню ў народзе лічаць барацбітамі са злымі чарамі, нячыскіцамі і духамі.

Тыдзень пасля Пакрова ў некаторых мясцінах Беларусі называлі дзявоцкім летам – у адрозненні ад бабінага. Надвор'е ў гэты час звычайна добрае, сонечнае. Калі ў гэты час чулі грымоты, меркавалі, што снегу ўзімку не будзе.

35
Тэги:
які сёння дзень, народны каляндар, Беларусь
Каментары