19 кастрычніка

Які сёння дзень: 19 кастрычніка 2018 года

13
(абноўлена 12:15 17.10.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 73 дні.

У гэты дзень у 1831 годзе выйшаў указ аб "разборы шляхты". Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 кастрычніка

  • У 1831 годзе выйшаў указ аб "разборы шляхты".
  • У 1919 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы.
  • У 1984 годзе быў створаны Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі "Свята".
  • У 1994 годзе ў Варшаве была зарэгістравана Агульнапольская рада культуры студэнтаў нацыянальных меншасцяў пры Галоўнай радзе культуры Задзіночання польскіх студэнтаў, у межах якой дзейнічала Рада культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці.
  • У 1996 годзе пачаўся I Усебеларускі народны сход.

Хто нарадзіўся 19 кастрычніка

  • 1890 год: Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік і літаратуразнавец.
  • 1909 год: Міхась Блісцінаў, беларускі сцэнарыст, перакладчык.
  • 1936 год: Эдуард Гарачы, савецкі і беларускі акцёр тэатру і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Філіп Пулман і французскі філосаф Анры Бергсон.

19 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць апостала Фамы, які ішоў за Ісусам і быў сведкам яго смерці. Пасля ўваскрашэння Хрыста ён не паверыў іншым апосталам, якія сказалі, што бачылі Настаўніка, і адмовіўся верыць, пакуль сам не ўбачыць Хрыста і не дакранецца да яго ранаў. Калі вучні Ісуса сабраліся разам з Фамой, ім з'явіўся Гасподзь, які паказаў свае раны і сказаў Фаме ўкласці ў іх палец. Пасля чаго Тамаш пераканаўся ва ўваскрэсенні. У народзе Фаму атаясамліваюць з недаверлівым чалавекам: пра такога кажуць "Фама невяручы".

На Фаму частавалі хлебам слабых і хворых: лічылася, што гэта дапаможа ім вылечыцца. У народзе верылі, што Фама дапамагае беражлівым і запаслівым гаспадарам.

У вясковых традыцыях імя Фамы цесна звязана з Яромай, пра іх існуе шмат жартоўных вершаў і прыпевак, а таксама выслоўяў.  

Калі ў гэты дзень дым слаўся па зямлі, гэта прадвяшчала нянасце, як і зграі крумкачоў. Калі ветра няма, значыць, хутка пахаладае.  

13
Тэги:
народны каляндар, Беларусь, які сёння дзень
Каментары