23 кастрычніка

Які сёння дзень: 23 кастрычніка 2018 года

53
(абноўлена 16:25 22.10.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 69 дзён.

У гэты дзень у 1887 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік и грамадскі дзеяч Цішка Гартны, вядомы як аўтар першага беларускага рамана. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 кастрычніка

  • У 1157 годзе дацкі кароль Вальдэмар I Кнутсан узяў шлюб з менскай княжной Сафіяй Валадараўнай.
  • У 1990 годзе гораду Горкі была вернута назва Ніжні Ноўгарад.

Хто нарадзіўся 23 кастрычніка

  • 1816 год: Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі пісьменнік і даследчык фальклору.
  • 1823 год: Адам Плуг, беларускі пісьменнік і журналіст.
  • 1887 год: Цішка Гартны, беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
  • 1968 год: Іна Афанасьева, беларуская эстрадная спявачка, тэлевядучая

Таксама сёння нарадзіліся французская актрыса Сара Бернар, італьянскі дзіцячы пісьменнік Джані Радары

23 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўлампія і Еўлампіі, брата і сястры.

На Еўлампея па месяцы варажылі пра надвор'е. У народзе казалі: "На Еўлампея рогі месяца кажуць у той бок, адкуль быць і вятрам". Лічылася, што калі месяц "глядзіць" на поўнач, хутка прыйдзе зіма, а калі на поўдзень – будзе бруд і слізота.

Таксама калі ўдзень заходняя палова неба была чыстая, гэта не прадвяшчала дажджу. Сяляне верылі: калі на Еўлампія няма снегу, у наступны месяц снежная зіма не прыйдзе.

53
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Каментары