31 кастрычніка

Які сёння дзень: 31 кастрычніка 2018 года

47
(абноўлена 17:06 30.10.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 61 дзень.

Сёння адзначаецца Хэлоўін, або Дзень усіх святых. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 31 кастрычніка

  • У 1905 годзе каля Віленскага вакзала ў Мінску па загадзе губернатара Паўла Курлова расстраляны мітынг супраць самадзяржаўя, загінулі 100 чалавек, 300 былі параненыя.
  • У 1947 годзе ў Мюнхене пачала выходзіць газета "Бацькаўшчына" на беларускай мове.

Хто нарадзіўся 31 кастрычніка

  • 1885 год: Міхайла Грамыка, беларускі пісьменнік і навуковец.
  • 1930 год: Леў Гумілеўскі, беларускі скульптар.
  • 1934 год: Тадэвуш Кокштыс, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі ваенны і палітычны дзеяч Чан Кайшы і амерыканскі астранаўт Майкл Колінз.

31 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць апостала Лукі, аўтара аднаго з чатырох евангелляў. У народзе яго лічылі настаўнікам іконапісу, таму ў гэты дзень іканапісцы моляцца яму аб дапамозе.

На Луку рыбакі звычайна адпраўляліся на лоў з лучынамі – рыба плыла на свет. У хатах гатавалі рыбныя стравы.

Калі ў гэты дзень выпадаў снег, гэта значыла, зіму яшчэ доўга чакаць. Калі вецер паўночны, будзе яснае надвор'е.

47
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Каментары