Сёння адзначаецца Сусветны дзень вегана. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дзень святога Садока, а каталікі – Дзень усіх святых, калі памінаюць нябожчыкаў.
У гэты час лясныя звяры і птушкі падбіраліся бліжэй да чалавечых дамоў. Конюхі ў гэты дзень раскідвалі авёс, каб прывабіць сарок. Лічылася, што гэтыя птушкі сваім неперарыўным крыкам адпуджваюць ад коней хлеўнікаў, якія часам шкодзяць ім: катаюцца, блытаюць грыву.
Дарэчы, цёплы жаночы галаўны ўбор называецца "сарока". Ён можа быць упрыгожаны шыццём, вышыўкай і каменнямі або жэмчугам.