8 лістапада

Які сёння дзень: 8 лістапада 2018 года

34
(абноўлена 10:13 06.11.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дванаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 53 дні.

У гэты дзень у 1956 годзе быў адкрыты Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 лістапада

  • У 1793 у Францыі быў адкрыты Луўр.
  • У 1956 годзе адбылося адкрыццё Музея абароны Брэсцкай крэпасці.
  • У 1961 годзе выйшаў першы выпуск праграмы "КВЗ".

Хто нарадзіўся 8 лістапада

  • 1784 год: Тэадор Нарбут, гісторык, археолаг, інжынер.
  • 1883 год: Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, літаратуразнавец.
  • 1908 год: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык.
  • 1980 год: Канстанцін Касцючэнка, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская пісьменніца Маргарэт Мітчэл і расійскі акцёр тэатра і кіно Алег Меньшыкаў.

8 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага.

У народзе дзень Дзмітрыя асацыявался з апошнім днём вяселляў, бо хутка пачынаецца пост. Казалі: "Да Дзмітра баба хітра, а па Дзмітры — мужчыны хітры". Жанчыны не пралі, не ткалі і не займаліся працамі ў полі.

Таксама ў асобных рэгіёнах Беларусі заканчваўся выпас жывёлы. На гэты конт у народзе таксама існавала прыслоўе: "Да Змітра пасуць, а па Змітры пільнуюць". Лічылася, што ваўкі з гэтага дня асабліва галодныя і нападаюць на звяроў і чалавека.

Калі ў гэты дзень было цёпла, то і зіма будзе цёплая і вільготная. Калі выпаў снег, ён будзе ляжаць і на Вялікдзень.

34
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Каментары