18 лістапада

Які сёння дзень: 18 лістапада 2018 года

11
(абноўлена 16:19 14.11.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 43 дні.

У гэты дзень Латвія святкуе 100 гадоў са дня абвяшчэння незалежнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 лістапада

  • У 1738 годзе быў падпісаны Венскі мірны дагавор.
  • У 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Латвіі.
  • У 1918 годзе ў Омску казакі арыштавалі членаў Часовага Усерасійскага ўраду (Дырэкторыі), уладу Вярхоўнага Правіцеля атрымаў адмірал Калчак.

Хто нарадзіўся 18 лістапада

  • 1883 год: Язэп Лёсік, беларускі мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч.
  • 1902 год: Міхась Машара, беларускі паэт.
  • 1931 год: Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадскі і палітычны дзеяч.
  • 1931 год: Генадзь Мурамцаў, беларускі скульптар.
  • 1963 год: Сяргей Шыла, беларускі мастак-канцэптуаліст, дызайнер, спявак аўтарскай песні

Таксама сёння нарадзіліся савецкі кінарэжысёр Эльдар Разанаў і гітарыст гурта Metallica Кірк Хэмет.

18 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іоны, а таксама пакутнікаў Галактыёна і Епістымія. Дзяўчыны сёння моляцца пра жаніхоў.

У лістападзе ў даўніну хлопцаў забіралі ў войска – толькі адзін сын у сям'і вызваляўся ад прызыву, каб было каму працаваць. Навабранцы развітваліся з роднымі, а ў дзень ад'езду праводзіць навабранца збіралася ўся вёска.

Калі ў гэты дзень на траве была шэрань, гэта значыць, пацяплее. Калі ж шэрань на галінках – зіма абяцае быць халоднай.

11
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Каментары