20 лістапада

Які сёння дзень: 20 лістапада 2018 года

36
(абноўлена 11:25 15.11.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 41 дзень.

Якія падзеі адбыліся 20 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 лістапада

У 1985 годзе кампанія Microsoft упершыню прадставіла аперацыйную сістэму з назвай Windows — Microsoft Windows 1.0.

Хто нарадзіўся 20 лістапада

  • 1899 год: Міхась Клімковіч, беларускі пісьменнік, крытык, драматург, аўтар гімна БССР.
  • 1901 год: Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменнік.
  • 1948 год: Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтэса.
  • 1962 год: Міхаіл Баразна, беларускі мастак, мастацтвазнаўца, рэктар БДАМ.

Таксама сёння нарадзіліся шведская пісьменніца Сельма Лагерлёф, амерыканскі астраном Эдвін Хабл, савецкая і расійская артыстка балета Мая Плісецкая і Патрыярх Маскоўскі Кірыл.

20 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Фядота Анкірскага.

На рэках працягваўся ледастаў. У народзе казалі: "Фядот на раку вядзе лёд". Святы Фядот лічыўся таксама заступнікам жаночага рукадзелля, таму ў гэты дзень перад тым, як садзіцца ткаць, жанчыны маліліся яму.

Калі ў гэты дзень на дарогах галалёд, маразы будуць доўга. Калі пайшоў снег, вясной будзе паводка.

36
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Каментары