28 лістапада

Які сёння дзень: 28 лістапада 2018 года

29
(абноўлена 09:39 27.11.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 33 дні.

Сёння пачынаецца Калядны, або Вялікі пост. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 лістапада

  • У 1923 годзе было заснаванае літаратурнае аб'яднанне "Маладняк".

Хто нарадзіўся 28 лістапада

  • 1931 год: Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык.
  • 1958 год: Уладзімір Карват, беларускі ваенны лётчык, першы Герой Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Аляксандр Блок і амерыканскі філосаф Том Рыген.

28 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Гурыя, Самона і Авіва. У народзе 28 лістапада завецца Гурыеў дзень. Сёння пачынаецца апошні ў годзе пост – Калядны, або Вялікі пост, які таксама завуць Піліпаўка.

Ёсць прыказка: "Прыехаў Гур'ян на пярэстай кабыле". Конь часта выступаў у народных вераваннях як абаронца ад злых сіл. Акрамя таго, лічыцца, што на зіму нячысцікі хаваюцца пад зямлю, таму што баяцца маразоў.

Кажуць, што "з Піліпаўкі дзень толькі да палудня". Пасля пачынае хутка цямнець. Калі на Гурыя выпаў снег, лічылі, што праляжыць ён да самай веснавой паводкі.

У гэты час асабліва баяліся ваўкоў, якія пачыналі збірацца ў зграі і падыходзіць блізка да дамоў.

29
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень