Іней, архіўнае фота

Які сёння дзень: 30 лістапада 2018 года

41
(абноўлена 11:47 27.11.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 31 дзень.

У гэты дзень у 1899 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік Міхась Лынькоў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 лістапада

  • У 1409 годзе ў Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
  • У 1595 годзе казацкі атрад Севярына Налівайкі захапіў Магілёў.
  • У 1952 годзе быў заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
  • У 1993 годзе Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.

Хто нарадзіўся 30 лістапада

  • 1427 год: Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі.
  • 1899 год: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі святар і пісьменнік Джонатан Свіфт, амерыканскі пісьменнік Марк Твэн і брытанскі прэм’ер-міністр і пісьменнік Уінстан Чэрчыль.

30 лістапада ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць Грыгорыя Цудатворца. У народзе 30 лістапада называюць Грыгор'еў дзень, а самаго Грыгорыя - Зімапаказальнікам. Па надвор'ю ў гэты дзень прадказвалі, якой будзе першая палова зімы.

Сёння сустракалі Сівер – паўночны вецер, які лічыўся заступнікам зімовага палявання і добрых дарог. 30 лістапада, калі выпаў снег, імкнуліся пакатацца на санках – лічылася, хто далей з'едзе з гары, тот у наступным годзе будзе шчаслівы. Таксама, каб увесь год быць здаровым, качаліся па снезе.

У гэты дзень варта звярнуць увагу на лёд на рацэ: калі ён цёмны, ураджай будзе добры.

41
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Каментары