Зіма

Які сёння дзень: 2 снежня 2018 года

13
(абноўлена 10:11 28.11.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 29 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 снежня

  • У 1936 годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасць Таварыства беларускай школы.

Хто нарадзіўся 2 снежня

  • 1612 год: Януш Крыштаф Радзівіл, вялікалітоўскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч.
  • 1879 год: Фелікс Стацкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч.
  • 1902 год: Анатоль Вольны, беларускі паэт, празаік, кінадраматург, журналіст.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі мастак і графік Ота Дзікс, оперная спявачка Марыя Калас, італьянскі мадэльер Джані Версачэ і амерыканская спявачка Брытні Спірс.

2 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Аўдзея. У народзе яго лічылі ахоўнікам  хатняй гаспадаркі і сямейнага шчасця і называлі Аўдзей-заступнік.

У гэты дзень імкнуліся без неабходнасці не выходзіць з хаты, таму што верылі, што нячысцікі становяцца асабліва агрэсіўнымі. Збіраліся каля цёплай печы, пілі гарбату з мёдам, якая, да таго ж, выдатна абараняе ад хвароб. А каб нячысцікі не сунуліся ў хату, гаспадар абыходзіў усе вокны і дзверы злёгку стукаў па рамах і касяках тапаром.

Калі 2 снежня ідзе снег і дзьмуе моцны вецер, зіма будзе халодная, а вясна позняя. Калі ў гэты дзень ясна, хутка будзе мароз, а калі пахмурна – адліга.

13
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Каментары