Які сёння дзень: 7 снежня 2018 года

Які сёння дзень: 7 снежня 2018 года

11
(абноўлена 09:58 04.12.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 24 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 снежня

  • У 1550 годзе Барбара Радзівіл была каранавана ў Кракаве як каралева польская.
  • У 1921 па ініцыятыве Б. Тарашкевіча ў Радашковічах было заснавана Таварыства беларускай школы.
  • У 1991 годзе ў Белавежскай пушчы, у Віскулях, кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР дэнансаваны дагавор аб стварэнні СССР, створаны СНД.

Хто нарадзіўся 7 снежня

  • 1878 год: Аляксандр Астрамовіч, беларускі каталіцкі святар, паэт.
  • 1938 год: Васіль Сумараў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі лінгвіст Ноам Хомскі і нідэрландскі філосаф Ёхан Хёйзінга.

7 снежня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Кацярыны Александрыйскай. Яна лічыцца заступніцай шлюбу.

У народзе святую называлі Кацярына-санніца. У вёсках ішлі Кацярынінскія гулянні, катанні на санках, кірмашы. Дзяўчыны ўвечары варажылі на нарачонага – рабілі салёную ляпешку і, з'еўшы яе, лажыліся спаць, сказаўшы перад гэтым: "Нарачоны, падай вады". Таксама клалі пад падушку кавалак хлеба і запрашалі: "Нарачоны, прыходзь да мяне вячэраць". Раніцай глядзелі: калі хлеб был разламаны напалову, то хутка яна абярэцца шлюбам.

Пра надвор'е ў гэты дзень казалі: "Прыйшла Кацярына – прыйдзе і пярына". Калі 7 снежня ясна, зіма будзе марознай, а адліга або туман прадракаюць моцнае пахаладанне.

11
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (137)