Які сёння дзень: 10 снежня 2018 года

Які сёння дзень: 10 снежня 2018 года

13
(абноўлена 11:28 04.12.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 21 дзень.

Сёння святкуецца Дзень правоў чалавека, а таксама Міжнародны дзень правоў жывёл. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 снежня

  • У 1589 годзе Кобрыну быў нададзены герб.
  • У 1918 годзе Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск.
  • У 1945 годзе была адкрытая Беларуская гімназія ў нямецкім Рэгенсбургу, першы дырэктар - Аляксандр Орса.
  • У 1963 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга калійнага камбіната ў Салігорску.
  • У 2007 годзе пачаў выходзіць у эфір тэлеканал "Белсат".

Хто нарадзіўся 10 снежня

  • 1870 год: Фердынанд Рушчыц, жывапісец і педагог.
  • 1852 год: Вандалін Шукевіч, беларускі археолаг і этнограф.
  • 1930 год: Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец.
  • 1951 год: Алесь Каско, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Мікалай Някрасаў і англійскі матэматык Ада Лаўлейс.

10 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Рамана Цудатворца. Жанчыны прасілі гэтага святога пазбавіць іх бясплоддзя.

Рыбакі 10 снежня не выходзілі на промысел – лічылася, што ў гэты дзень уся рыба хаваецца. Затое хадзілі ў лес шукаць рогі ласёў, якія скідалі іх узімку.

У гэты дзень назіралі за жывёламі і птушкамі. Калі каровы пырхалі – чакалі маразоў, вераб'і весела спявалі – адлігу. Калі дым уздымаецца ў неба стаўбом, будзе халадаць.

13
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)