Голуб

Які сёння дзень: 15 снежня 2018 года

13
(абноўлена 17:05 10.12.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 16 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень чаю. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 снежня

  • У 1862 годзе пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.
  • У 1918 годзе распачаў працу Гродзенскі беларускі сялянскі з'езд.
  • У 1985 годзе ў Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.
  • У 1991 годзе пачалося вяшчанне Польскага Радыё на беларускай мове.

Хто нарадзіўся 15 снежня

  • 1836 год: Валерый Урублеўскі, беларускі і польскі рэвалюцыянер.
  • 1921 год: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец.
  • 1937 год: Яўген Ждан, беларускі тэатральны мастак, жывапісец і графік.
  • 1937 год: Герман Кірылаў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі інжынер Аляксандр Густаў Эйфель і стваральнік штучнай мовы эсперанта Людвіг Лазар Заменгоф.

15 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Абакума, восьмага з 12 малых прарокаў.

Традыцыйная беларуская свістулька
© Sputnik Ларыса Мятлеўская

У гэты дзень матулі адганялі ад немаўлят начніц – нячысцікаў, якія псавалі сон і нават маглі наслаць хваробу. Чыталі замовы на ваду, якой мылі дзіця, а таксама стаівлі на акно ляльку-абярэг. Лічылася, што калі начніца палезе ў хату, яна ўзлезе на ляльку, пераблытаўшы яе з дзіцем.

Калі ў гэты дзень спяваў певень, хутка будзе адліга. Калі вароны крычаць – будзе снегапад.

13
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)