Які сёння дзень: 27 снежня 2018 года

Які сёння дзень: 27 снежня 2018 года

22
(абноўлена 10:29 26.12.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 4 дні.

Якія падзеі адбыліся 27 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 снежня

  • У 1918 годзе рада БНР пераехала з Вільні ў Гродна.
  • У 1991 годзе В'етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 27 снежня

  • 1906 год: Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца.
  • 1923 год: Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.
  • 1931 год: Юры Карачун, беларускі графік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі хімік і мікрабіёлаг Луі Пастэр, амерыканская артыстка і спявачка Марлен Дытрых і французскі акцёр Жэрар Дэпардзье.

27 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фірса, Леўкія і Калініка.

У народзе верылі, што 27 снежня розная нечысць гуляе па зямлі. Лічылася, што яна не чапае добрых гаспадароў, таму ў хаце чысценька прыбіралі і мыліся самі.

Калі ў гэты дзень пераменлівае надвор'е, будзе адліга. Цёплы дзень прадвяшчае гарачае лета. Калі крумкачы збіраюцца ў зграі і громка крычаць, варта чакаць маразоў.

Чытайце таксама: 

22
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень