Які сёння дзень: 29 снежня 2018 года

Які сёння дзень: 29 снежня 2018 года

32
(абноўлена 11:21 26.12.2018)
Гэты дзень з'яўляецца трыста шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 2 дні.

Якія падзеі адбыліся 29 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 снежня

  • У 1967 годзе Дж.-А. Уілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі тэрмін "чорная дзірка".

Хто нарадзіўся 29 снежня

  • 1842 год: Восіп Лунц, беларускі ўрач і навуковец.
  • 1956 год: Мікалай Андрэеў, рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі архітэктар італьянскага паходжання Карл Росі і амерыканскі акцёр Джуд Лоу.

29 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з апошніх стразапаветных прарокаў Агея.

У народзе казалі: "Прарок Агей зямлю шэранню пакрывае". Лічылася, што Агей змагаецца за чысціню чалавечай душы.

Якое надвор'е на Агея, такі будзе і красавік. Мароз у гэты дзень будзе трымацца да самага Вадохрышча. Непагадзь прадракае халодную зіму.

Чытайце таксама: 

32
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень