Які сёння дзень: 3 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 3 студзеня 2019 года

37
(абноўлена 10:40 02.01.2019)
Гэты дзень з'яўляецца трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 362 дні.

Якія падзеі адбыліся 3 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 студзеня

  • У 1959 годзе Аляска была прызнана 49-м штатам ЗША.

Хто нарадзіўся 3 студзеня

  • 1738 год: Казімір Нарбут, мысліцель, асветнік і філосаф эпохі Асветніцтва.
  • 1905 год: Уладзімір Хадыка, беларускі паэт.
  • 1944 год: Міхаіл Раманюк, беларускі этнограф.
  • 1946 год: Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
  • 1947 год: Васіль Гігевіч, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся рымскі аратар Марк Тулій Цыцэрон, англійскі пісьменнік Джон Толкіэн і аўстралійскі акцёр Мел Гібсан.

3 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі Пятра.

У гэты дзень гаспадар хадзіў на гумно і правяраў, ці не сапсавалі мышы зерне. Таксама ён прыслухоўваўся. Калі чуў гудзенне – надвор'е летам будзе кепскае. Каб абараніць зерне ад шкоднікаў, у мех клалі дзве лучыны ў выглядзе крыжа.

Па народным павер'і, які Пётр, такі будзе і верасень. Шмат снега ў гэты дзень прадвяшчае добры ўраджай.

37
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень