Які сёння дзень: 6 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 6 студзеня 2019 года

14
(абноўлена 15:21 02.01.2019)
Гэты дзень з'яўляецца шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 359 дзён.

Якія падзеі адбыліся 6 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 студзеня

  • У 1582 годзе быў заключаны Ям-Запольскі мір, якім скончана Лівонская вайна.
  • У 1950 годзе пачалася рэгулярная трансляцыя праграм Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана.
  • У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грузіяй.

Хто нарадзіўся 6 студзеня

  • 1892 год: Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст.
  • 1942 год: Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў, беларускі мастак і педагог.
  • 1954 год: Энтані Мінгела, брытанскі кінарэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся нацыянальная гераіня Францыі Жана д’Арк, нямецкі археолаг Генрых Шліман, французскі гравёр Гюстаў Дарэ і італьянскі акцёр Адрыяна Чэлентана.

6 студзеня ў народным календары

Увечары напярэдадні Нараджэння Хрыстова адзначаюць Куццю. Гэта апошні дзень каладнага поста, сёння вернікі ўстрымліваюцца ад ежы і п'юць толькі ваду, пакуль не ўзыдзе першая зорка. Яна сімвалізуе Віфлеемскую зорку, якая абвясціла пра тое, што нарадзіўся Хрыстос.

На застоллі на стале абавязкова павінна была быць куцця – салодкая каша, якую адмыслова гатавалі напярэдадні Каляд, і аўсяны кісель. Таксама ў гэты дзень хадзілі ў царкву.

14
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (157)