Кандрат Крапіва

Чатыры вайны і дзве лякарні Кандрата Крапівы

352
(абноўлена 14:04 07.01.2016)
18 гадоў таму, 7 студзеня 1991 года не стала вядомага беларускага драматурга і паэта.

Вера Дашкевіч, Sputnik.

Кандрат Крапіва пайшоў з жыцця ў 95, ён пражыў доўгае і разнастайнае жыццё. Былі поспехі, але былі і страты. Ён бачыў смерць траіх з чатырох сваіх дзяцей.

Сваякі кажуць, шмат працаваў: прыходзіў са службы, вячэраў, крыху адпачываў і зноў садзіўся за стол — да трафейнай друкаванай машынкі, грукаў да часу ночы. Але Крапіва — гэта не толькі сатырычныя п'есы і басні, гэта яшчэ і слоўнікі — вялікая праца спачатку на пасадзе дырэктара Інстытута мовазнаўства, а потым — віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларускай ССР.

Чатыры вайны

Першапачаткова, калі верыць успамінам самаго пісьменніка, сур'ёзнай адукацыі ў планах не было. Выхадзец з сялянскай сям'і — Кандрат Атраховіч (сапраўднае імя Крапівы) — павінен быў спыніцца на чатырох класах царкоўна-прыходскай школы.

"Бацька вырашыў, што гэтай прамудрасці аж занадта для таго, каб кіраваць гаспадаркай, у якой і да ста лічыць няма чаго", — узгадваў пісьменнік.

Але памерла маці, бацька ажаніўся ў другі раз і, каб разрадзіць сямейную абстаноўку, адправіў сына вучыцца далей. У выніку Атраховіч атрымаў спецыяльнасць настаўніка. Але папрацаваць па спецыяльнасць яму давялося толькі год — пачалася Першая Сусветная вайна.

Кандрат, які пазней стаў Крапівой, прайшоў па сутнасці чатыры вайны: у 1939 годзе ўдзельнічаў у Польскай кампаніі — па далучэнні Заходняй Беларусі, у савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнах. Падчас апошняй, праўда, у большай ступені ваяваў ужо словам — пісаў і рэдактаваў газеты, у тым ліку знакамітую сатырычную газету-плакат "Раздавим фашистскую гадину".

Мова

Ён спрабаваў спачатку пісаць на рускай, але прызнанне і задавальненне прынеслі толькі тэксты на мове. Узгадваў, як упершыню ўбачыў беларускамоўныя артыкулы ў "Советской Белоруссии", як вырашыў рызыкнуць на больш звыклай мове і што з гэтага атрымалася.

"Узяў дый напiсаў. Пiсаў я так, як гутарыў дома на вёсцы, не лiчачыся нi з якiм правапiсам, бо яшчэ i не ведаў, што ў нас ёсць пэўная граматыка. Дык вы можаце здагадацца, колькi я нарабiў тады памылак", — прызнаецца Атраховіч. У газеце яму тады сказалі, што "прысалiўшы, можна ўжываць", але параілі падцягнуць граматыку.

Белорусские писатели (справа налево) : Михась Линьков, Якуб Колас, Кондрат Крапива и Павел Ковалев
© Sputnik / В. Китас
Беларускія пісьменнікі (справа налева): Міхась Лынькоў, Якуб Колас, Кандрат Крапіва і Павел Кавалёў

Як ўспаміналі родныя, да мовы Крапіва ставіўся вельмі дрыгатліва, адразу адрозніваў "перакладныя" працы - тыя, што пісаліся на рускай, а ў рэдакцыю прыносіліся на беларускай. Больш за 30 гадоў ён сур'ёзна займаўся мовай, быў рэдактарам некалькіх слоўнікаў.

Перамогі і страты

Звонку яго лёс падаецца нават зайздросным: ніякіх сур'ёзных непаразуменняў з савецкімі ўладамі, ну крытыкавалі крыху за "ўхілізм", за тое, што ў яго "апісаннях вёскі не паказана барацьба, а падкрэсліваецца безвыходнасць і беспрасветнасць сельскага жыцця", а яго кулак "проста смешны і не ўзбуджае да сябе класавай ненавісці". Яго кар'ера пры гэтым склалася цалкам шчасна, былі і пасады, і ўзнагароды, і прэміі. У 1956 стаў народным пісьменнікам Беларусі, у 1975-м — героем сацыялістычнага труда. Яго п'есы і басні па сутнасці да гэтай пары застаюцца актуальнымі. Але пры гэтым на Беларусі да гэтай пары няма ніводнага помніка Крапіве.

Ён страціў траіх з чатырох сваіх дзяцей. Франтавыя лісты сына Барыса, які загінуў пад Сталінградам, захоўваў як самую каштоўную рэліквію.

Ад болю лекаў не было. Ва ўсіх астатніх выпадках, кажуць сваякі, яго ратаваў гумар. Унучка ўзгадвала, як прыйшла праведаць дзеда ў гадах у лякарню, спрабавала падбадзёрыць: маўляў, у хуткім часе выпішуць, а ён адказваў: "Я столькі перажыў у сваім жыцці, што там бальніца?!". І дадаваў: "Ведаеш, што цікава, першы раз у гады Першай сусветнай ляжаў, а другі цяпер, калі восемдзесят".

Крапіва застаецца актуальным класікам беларускай літаратуры, а значыць, працягвае рухацца да мэты, якую сам сабе паставіў — "хацеў умяшацца ў жыццё i сёе тое ў iм паправiць".

352
Тэги:
Мастацкая літаратура, Нацыянальная культура, Літаратура, Культура, Жыццё знакамітых людзей, Гісторыя, Кандрат Крапіва, Беларусь
Квітнее лён

Які сёння дзень: 12 ліпеня 2020 года

31
(абноўлена 09:52 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 172 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень бортправадніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 ліпеня

  • У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 12 ліпеня

  • 1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.

12 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.

Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.

Гэтым днём заканчваецца Пятроў пост. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.

Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.

Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.

31
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Крапiва

Які сёння дзень: 11 ліпеня 2020 года

79
(абноўлена 09:50 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 173 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва Зямлі і Сусветны дзень шакаладу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 ліпеня

  • У 1496 годзе горад Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права.
  • У 1918 годзе ў Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (існаваў да 12.8.1918).

Хто нарадзіўся 11 ліпеня

  • 1911 год: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.
  • 1932 год: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі гісторык, паэт Яраслаў Гол і літоўскі драматург, перакладчык і паэт Пятрас Вайчунас.

11 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Паўла, урача, а таксама вялебных Сергія і Германа, Валаамскіх цудатворцаў.

Да заканчэння Пятрова паста збіралі крапіву і рабілі з яе ручнікі: лічылася, што яны дапамагаюць ад болю ў спіне. Крапіву трэба было рваць і плясці голымі рукамі. Крапіва лічылася не толькі лекавым сродкам, але і абярэгам ад нячысцікаў.

Калі 11 непеня не куе зязюля, зіма будзе ранняя. Вады ў рацэ і калодзежы стала больш – да непагадзі.

79
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат, архіўнае фота

Выпрабаванні першай расійскай вакцыны ад каронавіруса завершаны

6
(абноўлена 11:40 12.07.2020)
Клінічныя выпрабаванні прэпарата праходзілі ў Сечанаўскім універсітэце і паказалі яго бяспеку.

МІНСК, 12 ліп - Sputnik. Даследаванні першай у свеце вакцыны ад COVID-19, якія праводзіліся на добраахвотніках у расійскім Сечанаўскім універсітэце, завершаны. Пра гэта РІА "Новости" паведаміў дырэктар Інстытута трансляцыйныя медыцыны і біятэхналогій Сечанаўскага ўніверсітэта Вадзім Тарасаў.

Нагадаем, клінічныя выпрабаванні гэтага прэпарата на добраахвотніках пачаліся 18 чэрвеня. У нядзелю раніцай стала вядома, што яны паспяхова завершаны.

Добраахвотнікаў падзялілі на дзве групы: першай далі адну дозу вакцыны, другі - дзве. Як распавёў дырэктар Інстытута медыцынскай паразіталогіі, трапічных і трансмісіўных захворванняў Сечанаўскага ўніверсітэта Аляксандр Лукашоў, у першыя дні пасля вакцынацыі ў іх выявілі павышэнне тэмпературы цела, іншых негатыўных рэакцый не было зафіксавана.

"На гэтым этапе была паказана бяспека вакцыны.... Бяспека вакцыны пацверджана. Яна адпавядае бяспецы тых вакцын, якія цяпер прысутнічаюць на рынку", - распавёў Лукашоў.

Выпісаць добраахвотнікаў плануецца ўжо ў хуткім часе: 15 і 20 ліпеня, медыкі распачнуць назіранне за іх станам.
Далейшы план распрацоўкі вакцыны будзе вызначаны ў адпаведнасці са стратэгіяй распрацоўніка, як патлумачыў Лукашоў, на яго сярод іншага ўплывае эпідсітуацыя.

Адзначым, што гэта не адзіная вакцына, якая праходзіць выпрабаванні ў РФ: цэнтр "Вектар" пачне выпрабаванні вакцыны ад COVID на людзях у ліпені.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
каронавірус, Вакцынацыя, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19