Які сёння дзень: 8 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 8 студзеня 2019 года

33
(абноўлена 10:28 03.01.2019)
Гэты дзень з'яўляецца восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 358 дзён.

Якія падзеі адбыліся 8 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 студзеня

  • У 1919 годзе Мінск быў абвешчаны сталіцай БССР.
  • У 1954 годзе ў Беларусі былі ліквідаваны вобласці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.

Хто нарадзіўся 8 студзеня

  • 1911 год: Уладзімір Дудзіцкі, беларускі паэт, дзеяч беларускай эміграцыі.
  • 1924 год: Алесь Савіцкі, беларускі пісьменнік.
  • 1936 год: Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі спявак Элвіс Прэслі і англійскі фізік-тэарэтык Стывен Уільям Хокінг.

8 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы. Саборам гэты дзень называецца таму, што 8 студзеня адбываецца агульнае свята і іншых людзей, якія блізкія да Ісуса Хрыста і Панны Марыі. Так ушаноўваюць цара Давіда, які быў продкам Ісуса, а таксама святога Іосіфа і яго сына ад першага шлюбу Іакава.

У народзе гэты дзень быў прысвечаны павітухам і парадзіхам. Жанчыны ў гэты дзень прыходзілі да павітух, якія прымалі ў іх роды, паказвалі ім дзіця і дарылі падарункі.

Сёння прыбіралі ў хатах і выносілі з іх стары посуд і іншыя нягодныя рэчы.

Калі 8 студзеня снег ліпне да рук – будзе адліга. Паўночны вецер, наадварот, прадказвае сцюжу.

33
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (286)