Які сёння дзень: 12 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 12 студзеня 2019 года

69
(абноўлена 14:17 03.01.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дванаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 353 дні.

Якія падзеі адбыліся 12 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 студзеня

  • У 1581 годзе Пінск атрымаў герб.
  • У 1591 годзе Мінск атрымаў герб.
  • У 1895 годзе У Мінску пачала працаваць першая электрастанцыя.
  • У 2007 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Салігорская ГЭС.

Хто нарадзіўся 12 студзеня

  • 1888 год: Язэп Каранеўскі, беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог, другі рэктар БДУ.
  • 1901 год: Антаніна Абрэмбская-Яблонская, польскі мовазнавец, якая склала "Падручны польска-беларускі слоўнік", першы і шматгадовы кіраўнік Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта.
  • 1906 год: Язэп Малецкі, беларускі грамадскі дзеяч, рэдактар і выдавец.
  • 1941 год: Уладзімір Мулявін, заснавальнік "Песняроў", народны артыст Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся французскі казачнік Шарль Перо, амерыканскі пісьменнік Джэк Лондан і японскі пісьменнік Харукі Муракамі.

12 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Анісіі Салунскай. Ёй маліліся людзі, якія пакутвалі ад захворванняў страўніка.

У гэты дзень рэзалі дамашнюю птушку і свіней. У народзе верылі, што па вантробах жывёл можна прадказаць, якая будзе зіма: калі печань тоўстая, з тлушчам, прыйдуць маразы, без тлушчу – да цёплай зімы, пусты страўнік сведчыў пра зацяжную зіму, а роўная селязёнка прадказвала надыход халадоў.

12 студзеня забаранялася шыць і прасці, а таксама саліць ежу.

Калі гэты дзень быў сонечны, гэта сведчыла пра тое, што хутка вернуцца пералётныя птушкі.

69
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (286)