Які сёння дзень: 13 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 13 студзеня 2019 года

17
(абноўлена 17:01 03.01.2019)
Гэты дзень з'яўляецца трынаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 352 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 студзеня

  • У 1510 годзе Маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, ліквідавана Пскоўская рэспубліка.
  • У 1819 годзе Расія ўвяла дзяржаўную манаполію на продаж спіртнога.

Хто нарадзіўся 13 студзеня

  • 1893 год: Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання.
  • 1961 год: Генадзь Сагановіч, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург Мальер і брытанскі кінаакцёр Арланда Блум.

13 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Маланьі Малодшай.

У народзе 13 студзеня называюць Шчодры вечар або Васільева каляда. Па старым стылі гэта было пярэдадне Новага году – Васільева дня. У гэты дзень багата накрывалі сталы – адсюль і прымаўка: "Як на Маланніна вяселле". Перад Старым Новым годам таксама хадзілі калядоўшчыкі, або, як іх яшчэ называлі, шчадроўшчыкі.

Калі ў гэты дзень было цёплае надвор'е, лічылася, што лета будзе дажджлівае. Затое холад і шэрань прадракалі багаты ўраджай.

17
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (156)