Які сёння дзень: 25 мая 2023 года

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 25 мая 2023 года
Які сёння дзень: 25 мая 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 25.05.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 220 дзён.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 мая

У 1907 годзе ў Вільнюсе адбыўся з’езд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз.
У 1938 годзе У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (зараз Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета).
У 1991 годзе ў Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Кувейтам.
У 2001 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Ісландыяй.

Хто нарадзіўся 25 мая

1933 год: Рамуальд Клім, беларускі спартсмен, рэкардсмен свету.
1937 год: Сяргей Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі паэт і філосаф Ральф Уолда Эмерсан і рускі і амерыканскі авіяканструктар, вучоны, вынаходнік Ігар Сікорскі.

25 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Епіфана.
У народным календары гэты дзень атрымаў назву Рабінаўка, таму што звычайна пачынае квітнець рабіна. У гэты дзень зрывалі галінку дрэва і прыносілі дадому – чым больш яна прастаіць, тым больш паспяховы для сям'і будзе год.
Калі раніцай цёпла і сонечна, летам будзе горача і суха. Шмат хрушчоў таксама прадвяшчаюць сухое лета. Аблокі ўвечары прадвяшчаюць перамену надвор'я.
Стужка навiн
0