Які сёння дзень: 9 чэрвеня 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 9 чэрвеня 2023 года
Які сёння дзень: 9 чэрвеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 09.06.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 205 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень сяброў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 чэрвеня

У 1661 годзе Магілёву нададзены герб.
У 1919 годзе адкрыўся Беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны.
У 1960 годзе адміністрацыйны цэнтр Парыцкага раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Шацілкі (сучасны горад Светлагорск).

Хто нарадзіўся 9 чэрвеня

1595 год: Уладзіслаў Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1868 год: Уладзіслаў Вярыга, беларускі філосаф, этнограф, фалькларыст.
1958 год: Алесь Камоцкі, беларускі паэт, бард.
Таксама сёння нарадзіліся першы імператар Расійскай Імперыі Пётр І і амерыканская акатрыса Наталі Портман.

9 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Феадоры.
У гэты дзень нашы продкі пільна назіралі за прыродай. Калі з самага ранку было душна, гэта прадвяшчала непагадзь. Пра хуткую навальніцу сведчыла раса, якая доўга трымаецца пасля ўзыходу сонца. Дождж таксама прадракаў шум у лесе пры адсутнасці ветру.
Таксама ў даўніну верылі, што сон, які ўбачылі на 9 чэрвеня, спраўдзіцца праз два тыдні – трэба толькі нікому пра яго не казаць.
Стужка навiн
0