Які сёння дзень: 15 ліпеня 2019 года

Які сёння дзень: 15 ліпеня 2019 года

179
(абноўлена 16:47 11.07.2019)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 169 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 ліпеня

  • У 1410 годзе адбылася бітва пры Грунвальдзе ў ходзе Вялікай вайны 1409—1411 гадоў.
  • У 1560 была першая пісьмовая згадка аб Шацілавічах (зараз — горад Светлагорск).
  • У 1925 годзе была адноўлена дзейнасць Беларускага камітэта ў Варшаве.
  • У 1999 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Суданам.

Хто нарадзіўся 15 ліпеня

  • 1609 год: Казімір Леў Сапега, вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
  • 1675 год: Станіслаў Панятоўскі, вялікалітоўскі палкаводзец, прадстаўнік магнатэрыі.
  • 1900 год: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык.

Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі мастак Рэмбрант і французскі філосаф Жак Дэрыда.

15 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць палажэнне Пачэснай рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне і шануюць памяць Свяціцеля Фоція, мітрапаліта Кіеўскага.

У гэты дзень нельга было працаваць у полі, шыць – таму што "Маці божая рызу шыла". У дом запрашалі святара, які асвячаў панадворак і гаспадарчыя пабудовы.

Калі на дрэвах ужо з'явілася жоўтае лісце, восень і зіма будуць раннімі. Туман на вадзе раніцай прадвяшчае добрае надвор'е.

179
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)