Які сёння дзень: 28 ліпеня 2019 года

Які сёння дзень: 28 ліпеня 2019 года

13
(абноўлена 12:35 25.07.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 156 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць гепатыта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 ліпеня

  • У 1655 годзе адбылася бітва пад Ашмянамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667), расійскія войскі перамаглі атрады арміі Рэчы Паспалітай.
  • У 1944 годзе Савецкія войскі занялі Брэст. Беларусь цалкам вызвалена з-пад нямецкай акупацыі.

Хто нарадзіўся 28 ліпеня

  • 1812 год: Юзаф Крашэўскі, беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Людвіг Андрэас Феербах і французскі і амерыканскі мастак Марсель Дзюшан.

28 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча, пры якім адбылося хрышчэнне Русі. Таксама ўспамінаюць святых пакутнікаў Кірыка і Уліту.

Дзень лічыўся не вельмі спрыяльным. Калі была магчымасць, у яго імкнуліся не рабіць нічога важнага і адмовіцца ад прыняцца рашэнняў. У поле таксама не выходзілі, таму што баяліся шкоды з боку нячыстых сіл. Да таго ж, звычайна ў гэты дзень дрэннае надвор'е.

Калі 28 ліпеня дзьме паўднёвы вецер, надвор'е будзе яснае. Усходні нясе з сабой дождж. Калі чуваць грымоты – будзе лівень. Вячэрні туман таксама прадвяшчае дождж.

13
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)