Які сёння дзень: 30 ліпеня 2019 года

Які сёння дзень: 30 ліпеня 2019 года

61
(абноўлена 12:25 29.07.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 154 дні.

Якія падзеі адбыліся 30 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 ліпеня

  • У 1840 годзе Мікалай I забараніў выкарыстанне тэрміна "Беларусь", замяніўшы яго на "губерні Паўночна-Заходняга края".

Хто нарадзіўся 30 ліпеня

  • 1948 год: Захар Шыбека, беларускі гісторык, прафесар.
  • 1954 год: Іван Паўлоўскі, беларускі вучоны ў галіне педагогікі.
  • 1958 год: Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак і ахітэктар Джорджа Вазары, польскі паэт, пісьменнік Чэслаў Мілаш і амерыканскі акцёр і палітык Арнольд Шварцэнэгер.

30 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Марыі Антыахійскай і святога Лазара Галісійскага.

У гэты дзень часта ідуць дажджы, якія суправаджаюць моцныя навальніцы, таму ў вёсках заўсёды сцерагліся пажараў.

Нашы продкі лічылі, што якое надвор'е будзе 30 ліпеня, такой будзе і першая палова восені. Таксама, калі дзень быў сухі і гарачы, меркавалі, што зіма будзе халоднай, але снегу будзе мала.

Калі да вечара пахаладала наступны дзень абяцыаў быць цёплым і сонечным.

61
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)