Які сёння дзень: 1 жніўня 2023 года

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 1 жніўня 2023 года
Які сёння дзень: 1 жніўня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 01.08.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трынаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 152 дні.
Ці ведаеце вы, што ў гэты дзень у 1920 годзе было абвешчана аб стварэнні БССР? Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 жніўня

У 1914 годзе Расійская Імперыя ўступіла ў Першую сусветную вайну.
У 1937 годзе супрацоўнікі НКВД спалілі ў Мінску некалькі дзесяткаў тысяч рукапісаў беларускіх літаратараў.
У 1944 годзе пачалося Варшаўскае паўстанне, падчас якога партызаны змагаліся супраць нямецкіx акупантаў.

Хто нарадзіўся 1 жніўня

1520 год: Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1923 год: Мікола Грынчык, беларускі літаратуразнавец і крытык.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі сацыёлаг і філосаф П'ер Бурдзьё і французскі мадэльер Іў Сен Ларан.

1 жніўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прападобнага Паісія Пячэрскага.
Напачатку апошняга летняга месяца ў народзе казалі: "Да палудня – лета, пасля палудня – восень". У гэты дзень адзначалі прысвятак Макрыны (таксама Макрэня, Макрэні, Макрыдка), з якім асацыявалася дажджлівае надвор’е.
Па 1 жніўня вызначалі, якім будзе надвор'е ўвосень: "Глядзі восень па Макрыне", "Не палі грады на Макрыну — ад дажджоў ураджай загіне", "Як не будзе на Макрыні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі", "Як на Макрэню дождж, то будзе ўсю Спасаўку дождж".
Стужка навiн
0