https://bel.sputnik.by/20230803/kakoj-segodnya-den-3-zhniunya-1036865008.html
Які сёння дзень: 3 жніўня 2023 года
Які сёння дзень: 3 жніўня 2023 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пятнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 150 дзён. 03.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-03T05:54+0300
2023-08-03T05:54+0300
2023-08-03T15:44+0300
падзеі і даты
беларусь
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
народны каляндар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0d/1064709470_0:0:3059:1720_1920x0_80_0_0_8ede2b24f6154d49c43f03a9369e8b08.jpg
А вы ведаеце, што 75 год таму беларускія партызаны распачалі "Рэйкавую вайну"? Як сведчаць даныя нацыянальнага архіва Беларусі, каля 85 тысяч чалавек ударылі па чыгунках, станцыях, мастах і гарнізонах праціўніка. Толькі за першую ноч было знішчана каля 42 тысяч рэек. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 3 жніўняХто нарадзіўся 3 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскія вынаходнік бяспечнага ліфта Эліша Оціс, амерыканскі пісьменнік-фантаст Кліфард Саймак і лідар групы Metallica Джэймс Хэтфілд.3 жніўня ў народным календарыПрацягваюцца Зажынкі — шмат дзе ў Беларусі ў гэты дзень выпраўляліся ў поле, каб зжаць першы сноп. Ён ставіўся асобна ад іншых, пры гэтым казалі: "Стань, мой сноп, на тысячу коп!".Колькі каласкоў са снапа клалі на зямлю разам з хлебам-соллю.Потым гаспадыня прыносіла яго дадому і ставіла ў чырвоны кут пад абразамі, або ў хлеў, каб скаціна была здаровая, дзе ён і знаходзіўся, пакуль малацьба не заканчвалася.Звычайна на пачатак жніва заклікалі свяшчэнніка – каб ён прачытаў малітву над жытам. Але захаваліся ў асобных раёнах і язычніцкія абрады: напрыклад, часам жнеі качаліся па полі перад жнівом ці падпярэзваліся першымі зжатымі каласамі, затыкалі іх за пояс – каб не балела спіна.Калі працы на полі былі скончаны, увечары збіраліся ў хаце і лідзілі святочную вячэру.
https://bel.sputnik.by/20190718/Vesela--smachna-Zazhynk-adsvyatkaval--vstsy-Zhoraka-1042080677.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0d/1064709470_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_5d3579aa263494a7023d8eac4d6c273a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
падзеі і даты, беларусь, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар
падзеі і даты, беларусь, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар
Які сёння дзень: 3 жніўня 2023 года
05:54 03.08.2023 (абноўлена: 15:44 03.08.2023) Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пятнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 150 дзён.
А вы ведаеце, што 75 год таму беларускія партызаны распачалі "Рэйкавую вайну"? Як сведчаць даныя нацыянальнага архіва Беларусі, каля 85 тысяч чалавек ударылі па чыгунках, станцыях, мастах і гарнізонах праціўніка. Толькі за першую ноч было знішчана каля 42 тысяч рэек. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 3 жніўня
У 1427 годзе вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам пагадненне "быть за одно".
У 1569 годзе васаламі Рэчы Паспалітай былі абвешчаны Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі.
У 1943 годзе пачаўся першы этап "Рэйкавай вайны".
У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Нігерыяй.
У 2004 годзе гарадскі пасёлак Тураў атрымаў статус горада.
1872 год: Уладзімір Міткевіч, рускі навуковец-электратэхнік беларускага паходжання.
1961 год: Галіна Шапялевіч, мастачка, ілюстратар. Рабіла малюнкі для англійскага выдання В. Быкава, ілюстравала кнігі Я. Коласа, М. Багдановіча, Дж. Олдрыджа і іншых.
1986 год: Дар'я Домрачава, беларуская біятланістка.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскія вынаходнік бяспечнага ліфта Эліша Оціс, амерыканскі пісьменнік-фантаст Кліфард Саймак і лідар групы Metallica Джэймс Хэтфілд.
3 жніўня ў народным календары
Працягваюцца Зажынкі — шмат дзе ў Беларусі ў гэты дзень выпраўляліся ў поле, каб зжаць першы сноп. Ён ставіўся асобна ад іншых, пры гэтым казалі: "Стань, мой сноп, на тысячу коп!".
Колькі каласкоў са снапа клалі на зямлю разам з хлебам-соллю.
Потым гаспадыня прыносіла яго дадому і ставіла ў чырвоны кут пад абразамі, або ў хлеў, каб скаціна была здаровая, дзе ён і знаходзіўся, пакуль малацьба не заканчвалася.
Звычайна на пачатак жніва заклікалі свяшчэнніка – каб ён прачытаў малітву над жытам. Але захаваліся ў асобных раёнах і язычніцкія абрады: напрыклад, часам жнеі качаліся па полі перад жнівом ці падпярэзваліся першымі зжатымі каласамі, затыкалі іх за пояс – каб не балела спіна.
Калі працы на полі былі скончаны, увечары збіраліся ў хаце і лідзілі святочную вячэру.