Які сёння дзень: 5 жніўня 2018 года

Які сёння дзень: 5 жніўня 2019 года

159
(абноўлена 11:32 30.07.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сямнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 148 дзён.

У 1772 годзе 5 жніўня адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстра-венгрыяй, Расіяй і Прусіяй. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 жніўня

  • У 1262 годзе войскі Міндоўга і Шварна нанеслі паражэнне мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі.
  • У 1392 годзе Ягайла і Вітаўт заключылі Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім Княстве Літоўскім.
  • У 1506 годзе адбылася бітва пад Клецкам, у якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ разбіў войска крымскага хана.
  • У 1772 годзе Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі ў Санкт-Пецярбургу дакумент, які замацаваў першы падзел Рэчы Паспалітай.

Хто нарадзіўся 5 жніўня

  • 1461 год: Аляксандар Ягелончык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
  • 1924 год: Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнаўца.
  • 1947 год: Віктар Маркавец, беларускі жывапісец.
  • 1947 год: Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец.
  • 1958 год: Уладзімір Макей, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, міністр замежных спраў Беларусі.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі гуманіст Жазеф Скалігер, нарвежскі матэматык Нільс Абель, рускі мастак Ілля Рэпін і амерыканскі астранаўт Ніл Армстранг.

5 жніўня ў народным календары

У гэты дзень успамінаюць апосталаў Пуда і Трафіма. Яны былі з ліку 70-ці апосталаў, якіх Хрыстос паслаў перад сабой з Евангельскім благавешчаннем і прынялі пакутніцкую смерць у Рыме адначасова са святымі апосталамі Паўлам і Арыстархам.

Іх у народзе называлі "бяссоннікі", бо трэба было шмат працаваць. Казалі: "Добраму гаспадару й дзень малы здаецца", "Трэба жыць – не драмаць", "Доўга спаць – дабра не відаць".

5 жніўня заканчвалі ўбіраць зімовае жыта. Таксама ў гэты дзень спраўлялі "каліннікі-маліннікі" – пачынаўся збор саспелых ягад каліны і малін. У ягад каліны спецыфічны, гаркаваты смак, таму казалі: "З малінніка лыкі не вялікія, ды ягады салодкія; а з калінніка лыка надзярэш, ды ягад у рот не возьмеш".

Назіраючы за прыродай і надвор'ем 5 жніўня, даведваліся пра тое, калі прыйдзе восень: калі лісце на кустах ужо пажоўкла, яна будзе ранняя, а калі грыміць навальніца – доўгая і цёплая.

159
Тэги:
які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Квітнее лён

Які сёння дзень: 12 ліпеня 2020 года

26
(абноўлена 09:52 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 172 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень бортправадніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 ліпеня

  • У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 12 ліпеня

  • 1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.

12 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.

Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.

Гэтым днём заканчваецца Пятроў пост. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.

Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.

Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.

26
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)
Крапiва

Які сёння дзень: 11 ліпеня 2020 года

78
(абноўлена 09:50 10.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 173 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва Зямлі і Сусветны дзень шакаладу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 ліпеня

  • У 1496 годзе горад Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права.
  • У 1918 годзе ў Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (існаваў да 12.8.1918).

Хто нарадзіўся 11 ліпеня

  • 1911 год: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.
  • 1932 год: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі гісторык, паэт Яраслаў Гол і літоўскі драматург, перакладчык і паэт Пятрас Вайчунас.

11 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Паўла, урача, а таксама вялебных Сергія і Германа, Валаамскіх цудатворцаў.

Да заканчэння Пятрова паста збіралі крапіву і рабілі з яе ручнікі: лічылася, што яны дапамагаюць ад болю ў спіне. Крапіву трэба было рваць і плясці голымі рукамі. Крапіва лічылася не толькі лекавым сродкам, але і абярэгам ад нячысцікаў.

Калі 11 непеня не куе зязюля, зіма будзе ранняя. Вады ў рацэ і калодзежы стала больш – да непагадзі.

78
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (320)