Які сёння дзень: 13 жніўня 2019 года

Які сёння дзень: 13 жніўня 2019 года

168
(абноўлена 08:48 13.08.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць пятым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 140 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень святкуюць Міжнародны дзень ляўшы? Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 жніўня

  • У 1920 годзе падчас Польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва.
  • У 2001 годзе ў Мінску было падпісана пагадненне "Аб узаемных абавязацельствах адзiнага кандыдата i шырокай грамадзянскай каалiцыi падчас i пасля выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь".

Хто нарадзіўся 13 жніўня

  • 1913 год: Анатоль Багатыроў, беларускі кампазітар.
  • 1923 год: Самсон Пярловіч, беларускі паэт.
  • 1950 год: Пётр Краўчанка, беларускі палітык, дыпламат і гісторык.
  • 1950 год: Ларыса Фінкельштэйн, беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык.
  • 1959 год: Яўген Колчаў, беларускі скульптар і фатограф.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі кінарэжысёр Альфрэд Хічкок, дзеяч германскага і міжнароднага руху працоўных Карл Лібкнехт і кіраўнік Кубы Фідэль Кастра.

13 жніўня ў народным календары

Еўдакімавы запускі — апошні дзень перад двухтыднёвым Успенскім пастом, або Спасаўкай. Пост на спас не галодны, бо на стале поўна ўсялякай гародніны, ягад і хлеба. У гэты дзень збіралі саспеўшую рэпу і варылі з яе кашу, рабілі квас, парылі, вялілі і папросту ўжывалі сырой.

13 жніўня ў народзе таксама называлі Уліта Барана, бо трэба было загаварыць барану, каб не зламалася падчас ворыва. Прыгаворвалі: "Конь з месца не кранецца, пакуль мужык над бараной не сагнецца". Лічылі, што калі не загаварыць барану, конь пакрыўдзіцца і адмовіцца араць.

Надвор'е ўжо пачынае паварочваць на восень. Ідуць дажджы, лісце пачынае жаўцець, становіцца холадна, але "ў жніўні сярпы грэюць". Калі ластаўка ў апошні раз вяртаецца да свайго гнязда, восень будзе ранняя, а калі вуж выпаўз пагрэцца на сонейке – хутка пойдзе дождж. Калі ў гэты дзень дзьме моцны вецер, зіма будзе снежнай.

168
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)