Які сёння дзень: 22 жніўня 2019 года

Які сёння дзень: 22 жніўня 2019 года

72
(абноўлена 09:10 22.08.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 132 дні.

Сёння ў Расіі адзначаюць Дзень дзяржаўнага сцяга. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 жніўня

  • У 1864 годзе была падпісаная 1-я Жэнеўская канвенцыя і створана таварыства Чырвонага крыжа.
  • У 1991 годзе пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзідэнт краіны Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад улады, вярнуўся ў Маскву, а змоўшчыкі былі арыштаваныя.

Хто нарадзіўся 22 жніўня

  • 1861 год: Ігнат Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра.
  • 1898 год: Генрык Лаўмянскі, польскі гісторык, даследчык ВКЛ.
  • 1907 год: Андрэй Кіжаватаў, удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці, Герой Савецкага Саюза.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі кампазітар Клод Дэбюсі, амерыканскі пісьменнік-фантаст Рэй Брэдберы і савецкі пісьменнік-казачнік Сяргей Казлоў, найбольш вядомы як стваральнік "Вожыка ў тумане".

22 жніўня ў народным календары

Сёння вернікі  моляцца апосталу і евангелісту Матфею. У народзе яго таксама называлі Мацвей або Мацей Непагодлівы. З гэтага часу цёплыя летнія дажджы з навальніцамі змяняюцца восеньскімі, працяглымі і халоднымі. "Летні дождж з восеньскім спрачацца пачынае", — казалі ў народзе.

Лічылася, што большая частка палявых прац да гэтага дня ўжо была скончана, таму казалі: "Пасля Мацея мужык на полі не пацее".

Лішкі сабранага ўраджаю збожжа і садавіны рыхтавалі да продажу – хутка ўжо восень, а з ёю і кірмашы.

72
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)