Які сёння дзень: 23 жніўня 2019 года

Які сёння дзень: 23 жніўня 2019 года

73
(абноўлена 10:57 20.08.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 130 дзён.

Сёння Украіна адзначае Дзень дзяржаўнага сцяга. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 жніўня

  • У 1561 годзе Мікалай Радзівіл Чорны з початам у 900 чалавек увайшоў у Рыгу, якая пераходзіла пад уладу ВКЛ.
  • У 1653 годзе Крычаў атрымаў магдэбургскае права і герб.
  • У 1939 годзе ў Маскве быў падпісаны Пакт Молатава-Рыбэнтропа.

Хто нарадзіўся 23 жніўня

  • 1898 год: Генрык Лаўмянскі, гісторык, даследчык ВКЛ.
  • 1917 год: Пімен Панчанка, беларускі паэт.
  • 1938 год: Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык.
  • 1968 год: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі, савецкі мастак.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся кароль Францыі Людовік XVI, рускі пісьменнік Аляксандр Грын і ўкраінскі паэт Сяргей Жадан.

23 жніўня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Лаўрына. Лічыцца, што гэты святы дапамагае вылечыць хваробы вачэй – пры жыцці Лаўрын даваў зрок людзям, якія нарадзіліся сляпымі.

Ураджай ужо сабраны – час рабіць са збожжа муку. "На Лаўрына спяшай да млына", казалі ў народзе.

Таксама па гэтаму дню вызначалі, якое надвор'е будзе ўвосень і ўзімку. Калі вецер не гоніць па вадзе хвалі, то і восень будзе бязветраная, а зіма – без завей. Калі ж ідзе дождж або наадварот сонца прыпякае – такое надвор'е будзе і ўвосень.

73
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)