Які сёння дзень: 27 жніўня 2019 года

Які сёння дзень: 27 жніўня 2019 года

137
(абноўлена 08:29 27.08.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць дзевятым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 126 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1955 годзе выйшла 1-ае выданне Кнігі рэкордаў Гінеса? Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 жніўня

  • У 1610 годзе Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскім царом.
  • У 1652 годзе Капылю было нададзена магдэбургскае права. 
  • У 1820 годзе ў Расійскай імперыі ўказам Аляксандра І забароненая дзейнасць езуітаў.
  • У 1979 годзе астраном Мікалай Чарных у Крымскай астранамічнай абсерваторыі адкрыў малую планету (3283) Скарына.

Хто нарадзіўся 27 жніўня

  • 1811 год: Тадэвуш Лада-Заблоцкі, беларускі паэт.
  • 1860 год: граф Карл Чапскі, мінскі гарадзкі галава і мецэнат.
  • 1907 год: Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт.
  • 1976 год: Алеся, беларуская эстрадная спявачка, салістка гурту "Сябры".

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, нямецкі філосаф Георг Гегель, амерыканскі пісьменнік Тэадор Драйзер і савецкая актрыса Фаіна Ранеўская.

27 жніўня ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць прарока Міхея, які жыў у пачатку 700-х гг. да н.э. у Іўдзее. Ён аўтар Кнігі прарока Міхея, шостай кнігі "малых" прарокаў. Сёння заканчваецца спасаўскі пост, надыходзіць пара вяселляў.

Гэты дзень называлі Міхей-ціхавей: назіралі за ветрам і прадказвалі надвор'е.  Калі дзьмуў лёгкі вецер, осень будзе цёплай, а калі моцны і халодны – у верасні будзе нянасце.

Працы ў полі ўжо скончыліся, але часам людзі збіраліся на талаку, каб дапамагчы суседзям, якія не паспелі сабраць ураджай.

27 жніўня таксама ўшаноўвалі будаўнікоў і муляроў.

137
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 12 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 12 жніўня 2020 года

138
(абноўлена 11:46 11.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць пятым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 141 дзень.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 2004 годзе была заснаваная беларуская Вікіпедыя? Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 жніўня

  • У 1383 годзе войска крыжакоў разам з Вітаўтам заняла Трокі і аблажыла Вільню.
  • У 1399 годзе ў бітвы на Ворскле армію ВКЛ разбілі войскі Залатой Арды.
  • У 1581 годзе выйшла асноўнае выданне Астрожскай Бібліі.
  • У 1654 годзе адбылася бітва пад Шкловам, у якой войска ВКЛ на чале з Радзівілам перамагло расійскія войскі на чале з Чаркаскім.
  • У 1794 Вільня капітулявала перад расійскімі войскамі.
  • У 1812 годзе адбылася Гарадзечанская бітва – найвялікшая падчас вайны з Напалеонам.
  • У 2004 годзе была заснаваная беларуская версія Вікіпедыі.

Хто нарадзіўся 12 жніўня

  • 1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.
  • 1893 год: Аляксандар Ружанцоў, беларускі пісьменнік, бібліёграф, вайсковы дзеяч.
  • 1896 год: Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, арганізатар беларускай суполкі ў Чыкага.
  • 1956 год: Мікалай Статкевіч, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
  • 1966 год: Лера Сом, беларуская паэтка, бард

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт-рамантык Роберт Саўці, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзеяч Джордж Сорас і Эрвін Шродынгер, аўстрыйскі фізык, стваральнік квантавай мэханікі.

12 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць апосталаў-сямідзесятнікаў Сілуана і Сілы (Сіласа). У апошняга прасілі дапамогі ў цяжкіх работах у полі і верылі, што Сіла сваёй моццу дзеліцца ў гэты дзень з травамі і карэннем. 12 жніўня было спрыяльным днём, каб навязаць венікаў з асіны – верылі, што імі можна не только добра папарыцца ў лазні, але і абараніцца ад дурнога вока.

Але любімай раслінай апостала Сілы лічыўся лопух. Гэтая расліна мае лекавыя ўласцівасці, прычым у народнай медыцыне ўжываюць і лісце, і карані, і ягады лапуха. Настоем каранёў загойвалі раны, а таксама, дадаўшы ў яго мёд і алей, ужывалі для умацаваня валасоў.

На Сілу, калі спрыяла надвор'е, працягвалі сеяць жыта, а таксама жаць лён. А вызначалі, ці будзе дождж у гэты дзень, так: калі ўжо з ранку душна ды насякомыя ўюцца, будзе лівень. Калі ж прахалодна і вецер, няхай і хмарна, увесь дзень будзе суха. Гаворылі: "Хто на Сілу жыта сее, у таго на хлеб надзея". Лён звычайна жалі жанчыны, потым церабілі, а выцераблены ўкладвалі, каб прасушыць.

Таксама 12 жніўня маліліся Івану Ваяру. Верылі, што ён дапаможа знайсці злодзеяў і рабаўнікоў, вярнуць скрадзенае. Нячысцікі таксама хаваліся ў гэты дзень ад Івана.  

138
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
По теме
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 11 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 11 жніўня 2020 года

86
(абноўлена 11:19 11.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць чацвёртым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 142 дні.

У гэты дзень з'явілася першая пісьмовая звестка пра Гродна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 жніўня

  • У 1127 годзе ў Лаўрэнцьеўскім летапісу ўпершаню быў згаданы горад Гародня (Горадзен, Гродна).
  • У 1794 годзе расійскія войскі напалі на Вільню, пасля чаго горад капітуляваў.
  • У 1962 годзе адбыўся запуск савецкага касмічнага карабля Усход-3.

Хто нарадзіўся 11 жніўня

  • 1856 год: Уладзімір Дабравольскі, беларускі этнограф.
  • 1907 год: Аляксей Бараноўскі, беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі.
  • 1893 год: Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзеяч БССР.
  • 1939 год: Вячаслаў Чарнатаў, беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Алекс Хейлі і Стыў Возняк, амерыканскі распрацоўшчык камп'ютараў і сузаснавальнік фірмы Apple.

11 жніўня ў народным календары

11 жніўня – дзень пакутніка Калініка. На Івана Калінавіка (Калінніка) збіралі каліны і журавіны, а таксама засявалі поле азімым жытам. Лічылася, калі на Калінніка холадна, то і ў пачатку верасня будзе холадна, а калі туман – будзе добры ўраджай ячменю ды аўса. Калі ж авёс, які ўжо саспеў, зазелянее другі раз, увосень будзе дрэннае надвор'е.

У гэты дзень гаспадыні пяклі пірагі з ягадамі каліны. Прыгаворвалі: "Каліна сама сябе хваліла, што яна з мёдам добрая". Але для пчол ужо надыходзіць кепскі час – туман не спрыяе вылету насякомых з вулляў. 

У каталікоў 11 жніўня – Лаўрын дзень, казалі: "На Лаўрына спяшайся да млына", гэта значыць, трэба ўжо пачынаць малоць збожжа.

86
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Пратэсты і беспарадкі ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай

3
(абноўлена 09:39 12.08.2020)
Забарона, відавочна, звязаная з правядзеннем несанкцыянаваных акцый пратэсту, падчас якіх людзі ўзрывалі феерверкі і петарды.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. У Беларусі забаранілі гандляваць піратэхнічнымі вырабамі, адпаведная пастанова Савета Міністраў №475 ад 11 жніўня бягучага года "аб абароце піратэхнічных вырабаў" апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе ўвесці забарону на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі", - гаворыцца ў дакуменце.

У пастанове спасылаюцца на пяты абзац артыкула 6 закона "Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь", у якім гаворыцца, што Саўмін мае права ўводзіць"абмежаванні і забароны на ажыццяўленне гандлю і грамадскага харчавання ў выпадку неабходнасці забеспячэння бяспекі пакупнікоў і абароны іх інтарэсаў".

Па ўсёй бачнасці, такім чынам урад адрэагаваў на тое, што падчас несанкцыянаваных акцый пратэсту па ўсёй краіне людзі выкарыстоўвалі піратэхніку - узрывалі феерверкі і петарды.

Пастанова ўступае ў сілу з 12 жніўня і будзе дзейнічаць да адмысловага рашэння Саўміна.

Сакавік ужо звярнуўся з нагоды пастановы Саўміна "аб абароце піратэхнічных вырабаў" да аб'ектаў гандлю, якія займаюцца рэалізацыяй піратэхнікі.

"Просім прыняць тэрміновыя меры па няўхільным выкананні нормаў названай пастановы і недапушчэнні аптовага і рознічнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

3
Тэги:
Савет міністраў РБ, Мінск, Беларусь