Які сёння дзень: 29 жніўня 2019 года

Які сёння дзень: 29 жніўня 2019 года

94
(абноўлена 16:46 27.08.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак першым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 124 дні.

А вы ведалі, што ў гэты дзень пачалася "халодная вайна" паміж СССР і ЗША? Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 жніўня

  • У 1535 годзе Войскі ВКЛ пасля месячнай аблогі ўзялі Старадуб падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім.
  • У 1579 годзе у ходзе вайны з Масковіяй польска-літоўскае войска вярнула Полацак.
  • У 1696 годзе мовмі дзяржаўнага справаводства ў ВКЛ пастановай канфедарацыйнага сойму зацверджаныя польская і лацінская.
  • У 1702 годзе ў ходзе Паўночнай вайны казакі і войска ВКЛ пачалі аблогу Быхава.
  • У 1944 годзе тэрыторыя Беларусі была цалкам вызваленая ад нямецкіх захопнікаў.
  • У 1949 годзе ў СССР выпрабавалі першую савецкую атамную бомбу. Пачатак "халоднай вайны" паміж СССР і ЗША.

Хто нарадзіўся 29 жніўня

  • 1756 год: Ян Снядэцкі, астраном, матэматык, філосаф, рэктар Віленскага ўніверсітэта.
  • 1869 год: Іван Лапа, беларускі гісторык.
  • 1923 год: Уладзімір Казбярук, беларускі літаратуразнавец.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі філосаф, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнання Джон Лок і амерыканскі поп-спявак Майкл Джэксан.

29 жніўня ў народным календары

Сёння святкуецца трэці Спас, Палатняны. Існуе цікавае паданне пра паходжанне гэтай назвы. Нібыта Аўгар, уладар месапатамскай Эдзесы, пакутваў ад невылечнай хваробы. Калі ён узнаў пра здольнасці Хрыста вылечваць людзей, ён з жывапісцам Ананіям перадаў яму ліст, у якім прасіў аб вылячэнні. Ананій жадаў напісаць выяву Хрыста, але колькі б ён не намагаўся гэта срабіць, усе яго спробы не атрымаліся. Тады Выратавальнік абцёр свой твар ручніком, і на ім аддрукавалася яго аблічча.

Пасля ўкрыжавання і ўваскрэсення Хрыста адзін з вучняў Хрыста Фаддзей з дапамогай Нерукатворнай выявы вылечыў цара Аўгара ад яго хваробы, і ён прыняў хрысціянства. Цар Эдзесы прымацаваў выяву над галоўнымі варотамі горада, але праз некаторы час яе скралі мусульмане. Амаль праз тысячу лет палатно было выкуплена візантыйскім імператарам Міхаілам III. Пасля Эдзеская выява была перанесена ў Канстанцінопаль, тады ж і ўтварылася свята. Пазней з гэтай выявы было напісана мноства абразоў: "Спас на палатне", "Спас Нерукатворны" і іншыя.

У народзе існуе традыцыя на Трэці Спас на кірмашах гандляваць палотнамі. Казалі: "Першы Спас — на вадзе стаяць; Другі Спас — яблыкі ядуць; Трэці Спас — палотны прадаюць". Таксама лічылася, што "Трэці Спас хлеба прызапасіў", "Спас на палатне — хлебушак на гумне", таму гэтае свята таксама называюць Хлебным Спасам. У гэты дзень таксама сеялі зімавое жыта.

Яшчэ адна назва Спаса — Арэхавы, таму што ў лесе паспявалі арэхі і пачынаўся іх збор.

Назіралі за адлётам жураўлёў. Калі птушкі адляцелі да Трэцяга Спасу, на Пакрову будзе мароз, а калі засталіся – зіма будзе позняй.

94
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 12 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 12 жніўня 2020 года

136
(абноўлена 11:46 11.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць пятым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 141 дзень.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 2004 годзе была заснаваная беларуская Вікіпедыя? Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 жніўня

  • У 1383 годзе войска крыжакоў разам з Вітаўтам заняла Трокі і аблажыла Вільню.
  • У 1399 годзе ў бітвы на Ворскле армію ВКЛ разбілі войскі Залатой Арды.
  • У 1581 годзе выйшла асноўнае выданне Астрожскай Бібліі.
  • У 1654 годзе адбылася бітва пад Шкловам, у якой войска ВКЛ на чале з Радзівілам перамагло расійскія войскі на чале з Чаркаскім.
  • У 1794 Вільня капітулявала перад расійскімі войскамі.
  • У 1812 годзе адбылася Гарадзечанская бітва – найвялікшая падчас вайны з Напалеонам.
  • У 2004 годзе была заснаваная беларуская версія Вікіпедыі.

Хто нарадзіўся 12 жніўня

  • 1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.
  • 1893 год: Аляксандар Ружанцоў, беларускі пісьменнік, бібліёграф, вайсковы дзеяч.
  • 1896 год: Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, арганізатар беларускай суполкі ў Чыкага.
  • 1956 год: Мікалай Статкевіч, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
  • 1966 год: Лера Сом, беларуская паэтка, бард

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт-рамантык Роберт Саўці, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзеяч Джордж Сорас і Эрвін Шродынгер, аўстрыйскі фізык, стваральнік квантавай мэханікі.

12 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць апосталаў-сямідзесятнікаў Сілуана і Сілы (Сіласа). У апошняга прасілі дапамогі ў цяжкіх работах у полі і верылі, што Сіла сваёй моццу дзеліцца ў гэты дзень з травамі і карэннем. 12 жніўня было спрыяльным днём, каб навязаць венікаў з асіны – верылі, што імі можна не только добра папарыцца ў лазні, але і абараніцца ад дурнога вока.

Але любімай раслінай апостала Сілы лічыўся лопух. Гэтая расліна мае лекавыя ўласцівасці, прычым у народнай медыцыне ўжываюць і лісце, і карані, і ягады лапуха. Настоем каранёў загойвалі раны, а таксама, дадаўшы ў яго мёд і алей, ужывалі для умацаваня валасоў.

На Сілу, калі спрыяла надвор'е, працягвалі сеяць жыта, а таксама жаць лён. А вызначалі, ці будзе дождж у гэты дзень, так: калі ўжо з ранку душна ды насякомыя ўюцца, будзе лівень. Калі ж прахалодна і вецер, няхай і хмарна, увесь дзень будзе суха. Гаворылі: "Хто на Сілу жыта сее, у таго на хлеб надзея". Лён звычайна жалі жанчыны, потым церабілі, а выцераблены ўкладвалі, каб прасушыць.

Таксама 12 жніўня маліліся Івану Ваяру. Верылі, што ён дапаможа знайсці злодзеяў і рабаўнікоў, вярнуць скрадзенае. Нячысцікі таксама хаваліся ў гэты дзень ад Івана.  

136
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
По теме
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 11 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 11 жніўня 2020 года

86
(абноўлена 11:19 11.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць чацвёртым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 142 дні.

У гэты дзень з'явілася першая пісьмовая звестка пра Гродна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 жніўня

  • У 1127 годзе ў Лаўрэнцьеўскім летапісу ўпершаню быў згаданы горад Гародня (Горадзен, Гродна).
  • У 1794 годзе расійскія войскі напалі на Вільню, пасля чаго горад капітуляваў.
  • У 1962 годзе адбыўся запуск савецкага касмічнага карабля Усход-3.

Хто нарадзіўся 11 жніўня

  • 1856 год: Уладзімір Дабравольскі, беларускі этнограф.
  • 1907 год: Аляксей Бараноўскі, беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі.
  • 1893 год: Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзеяч БССР.
  • 1939 год: Вячаслаў Чарнатаў, беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Алекс Хейлі і Стыў Возняк, амерыканскі распрацоўшчык камп'ютараў і сузаснавальнік фірмы Apple.

11 жніўня ў народным календары

11 жніўня – дзень пакутніка Калініка. На Івана Калінавіка (Калінніка) збіралі каліны і журавіны, а таксама засявалі поле азімым жытам. Лічылася, калі на Калінніка холадна, то і ў пачатку верасня будзе холадна, а калі туман – будзе добры ўраджай ячменю ды аўса. Калі ж авёс, які ўжо саспеў, зазелянее другі раз, увосень будзе дрэннае надвор'е.

У гэты дзень гаспадыні пяклі пірагі з ягадамі каліны. Прыгаворвалі: "Каліна сама сябе хваліла, што яна з мёдам добрая". Але для пчол ужо надыходзіць кепскі час – туман не спрыяе вылету насякомых з вулляў. 

У каталікоў 11 жніўня – Лаўрын дзень, казалі: "На Лаўрына спяшайся да млына", гэта значыць, трэба ўжо пачынаць малоць збожжа.

86
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)

Дзень трэці: акцыі пратэсту перамясціліся ў мікрараёны Мінска

0
На трэці дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў пратэсты ў сталіцы працягнуліся ў спальных раёнах, сутыкненні з праваахоўнікамі насілі не такі масавы характар, як днём раней.

Несанкцыянаваныя акцыі пратэсту не суціхаюць у Мінску ўжо трэці дзень. Увечары ў аўторак, 11 жніўня, дэманстранты выходзілі ў розных раёнах сталіцы - Уручча, Серабранка, Каменная горка, Малінаўка і ст. м. "Пушкінская" - аднак усе яны заканчваліся хутка. Вартавыя парадку паспяхова спынялі спробы збору дэманстрантаў. Пры разгоне сілавікі выкарыстоўвалі дубінкі, шумавыя гранаты і гумовыя кулі.

Рух на частцы вуліц і праспектаў сталіцы быў перакрыты, установы грамадскага харчавання спынілі працаваць раней, чым звычайна.

Пацярпелі не толькі людзі, але і журналісты. Вядома, што фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу разбілі камеру, таксама паведамлялася аб затрыманні журналістаў шэрагу беларускіх выданняў.

Глядзіце на відэа, як праходзілі пратэсты ў спальных раёнах.

0
Тэги:
Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020