Які сёння дзень: 12 верасня 2023 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 12 верасня 2023 года
Які сёння дзень: 12 верасня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 12.09.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 110 дзён.
Якія падзеі адбыліся 12 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 верасня

У 1683 годзе адбылася бітва пры Каленбергу, войскі Рэчы Паспалітай і Свяшчэннай Рымскай імперыі на чале з каралём і вялікім князем Янам Сабескім нанеслі паражэнне асманскім войскам, якія аблажылі Вену.
У 1733 годзе Станіслаў Ляшчынскі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
У 1832 годзе на Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга ўсталявана Аляксандраўская калона ў гонар перамогі над Напалеонам.

Хто нарадзіўся 12 верасня

1893 год: Паўліна Мядзёлка, дзеячка беларускай культуры.
1929 год: Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург.
1945 год: Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік-фантаст Станіслаў Лем, расійскі скрыпач, дырыжор Уладзімір Співакоў і французская спявачка Мілен Фармер.

12 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць свяціцеля Аляксандра, Патрыярха Канстанцінопальскага, а таксама вялебнага Аляксандра Свірскага і вялікага князя Аляксандра Неўскага.
У гэты дзень, наступны пасля Дня адсячэння галавы Іаана Хрысціцеля, ужо не пасціліся, і на стале было багата страў з прадуктаў новага ўраджаю. Праца на агародзе і ў полі падыходзіла да завяршэння, увечары жанчыны збіраліся ў хаце, каб разам прасці і вышываць.
Назіралі ў гэты дзень за надвор'ем: калі пчолы ўжо пачалі запячатваць вуллі – зіма будзе халоднай, а калі ў паветры лятае павуцінне – у бліжэйшыя дні будзе цёпла.
Стужка навiн
0