Які сёння дзень: 2 кастрычніка 2019 года

Які сёння дзень: 2 кастрычніка 2019 года

106
(абноўлена 16:50 30.09.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 90 дзён.

У гэты дзень у Беларусі святкуецца Дзень архівіста. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 кастрычніка

  • У 1323 годзе князь Гедзімін заключыў мір з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі: межы ВКЛ і Лівонскага ордэна абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і перамяшчэння.
  • У 1413 годзе была заключаная Гарадзельская унія паміж Польшчай і ВКЛ.
  • У 1930 годзе ў Гродна выйшаў з друку першы нумар грамадска-культурнага часопісу "Беларуская думка".

Хто нарадзіўся 2 кастрычніка

  • 1828 год: Міхаіл Каяловіч, расійскі гісторык і грамадскі дзеяч беларускага паходжання.
  • 1948 год: Сямён Дамарад, беларускі мастак-манументаліст.
  • 1961 год: Сяргей Шупа, беларускі перакладчык, журналіст.
  • 1965 год: Зміцер Сідаровіч, беларускі музыкант.

Таксама сёння нарадзіўся ідэолаг і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Індыі Махатма Гандзі.

2 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых Зосіма і Савація. У народзе яны лічыліся заступнікамі пчол.

Калі цёплае надвор'е захоўвалася да гэтай пары, вуллі прыбіралі на Савація (праз 8 дзён, 10 кастрычніка). Увесь гэты тыдзень збіралі мёд. Потым вуллі састаўлялі ў пчальнік і рыхтавалі іх да надыходзячых халадоў. Па таму, наколькі шчыльна пчолы заляплялі ляток, прадказвалі, якой будзе зіма: калі адтуліна зусім маленькая, гэта значыць, будзе мароз.

Моладзь у гэтыя дні ладзіла вячоркі: хлопцы частавалі мёдам дзяўчын, заляцаліся. Казалі: "На Трафіма шчасце не праходзіць міма". Таксама спраўляліся вяселлі.

106
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 9 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 9 ліпеня 2020 года

80
(абноўлена 10:59 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 175 дзён.

Якія падзеі адбыліся 9 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 ліпеня

  • У 1906 годзе ў вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).
  • У 1955 годзе была адкрыта Мінская дзіцячая чыгунка.
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Вялікім Герцагствам Люксембург.

Хто нарадзіўся 9 ліпеня

  • 1863 год: Уладзімір Краснянскі, беларускі педагог, гісторык, музейны работнік і краязнавец.
  • 1954 год: Святлана Гарбунова, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Ян Неруда і амерыканскі акцёр і прадзюсар Том Хэнкс.

9 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Давіда Салунскага.

У гэты дзень жанчыны хадзілі ў лес збіраць ягады. Суніцы, па народных павер'ях, былі не толькі смачнай ягадай, але і спрыялі ў жаночым жыцці: дзяўчыны ўмываліся сунічнай расой, цяжарныя жанчыны зрывалі і насілі з сабой лісце суніц, каб роды прайшлі лёгка. Ягады суніц ужывалі пры галаўным болю, малакроўі і хваробах печані.

Калі ягад у лесе было шмат, гэта прадвяшчала халодную зіму.

80
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Які сёння дзень: 8 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 8 ліпеня 2020 года

185
(абноўлена 10:58 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 176 дзён.

Якія падзеі адбыліся 8 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 ліпеня

  • У 1993 годзе ў Мінску пачаўся I з'езд беларусаў свету.

Хто нарадзіўся 8 ліпеня

  • 1861 год: Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка.
  • 1949 год: Уладзіслаў Завальнюк, каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі авіяканструктар Фердынанд фон Цэпелін і амерыканскі прадпрымальнік Джон Дэвісан Ракфелер.

8 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Пятра і Фяўроніі. Да іх звярталіся з малітвамі перад тым, як брацца шлюбам, і пра лад у сям'і.

У гэты дзень муж і жонка імкнуліся ўсё рабіць разам, таму што лічылася – гэта прынясе ўдачу і дапаможа ў будучыні пазбегнуць сварак у сям'і.

Калі 8 ліпеня спякота, верагодна, наступныя 40 дзён таксама будуць гарачымі. Калі мышы ядуць сена, дрэнная прыкмета: добрага сенакосу не будзе.

185
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (327)
Вераб'і на плоце пад дажджом, архіўнае фота

Прагноз надвор'я на выхадныя: будзе свежа і дажджліва

0
(абноўлена 17:04 09.07.2020)
Сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне ветру ў пятніцу і навальніцах у асобных раёнах краіны.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'явілі на пятніцу сіноптыкі. Гідраметцэнтр папярэджвае, што раніцай і щдзень 10 ліпеня месцамі па краіне чакаецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с і ўдзень у асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы.

У цэлым надвор'е ў пятніцу будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Тэмпература паветра складзе ўначы +7 .. + 12°С, на захадзе будзе цяплей - да +13 .. + 15°С, удзень - ад +19 .. + 24°С да +25 .. + 28°С на поўдні краіны.

У суботу таксама будзе воблачна з праясненнямі, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагназуюць ліўні. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і ўдзень пры навальніцах магчыма ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра складзе ўначы +13 .. + 20°С, удзень - ад + 19°С па паўночным захадзе, да + 32°С па паўднёвым усходзе.

У нядзелю чакаецца перамяшчэнне халоднага атмасфернага фронту - на тэрыторыю краіны пачне паступаць халодная паветраная маса. Будзе воблачна і дажджліва. Дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны, парывісты. Тэмпература паветра складзе ўначы +9 .. + 15°С, удзень +13 .. + 20°С. На паўднёвым усходзе будзе крыху цяплей: уначы +16 .. + 19°С, максімальная тэмпература днём +21 .. + 28°С.

0
Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь