Які сёння дзень: 8 кастрычніка 2019 года

Які сёння дзень: 8 кастрычніка 2019 года

69
(абноўлена 22:44 07.10.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 84 дні.

У 1586 годзе ў Вільні была выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 кастрычніка

  • У 1480 годзе адбылося стаянне на Угры: войска Залатой Арды на чале з Ахматам падыйшло да ракі Угры, на процілеглым беразе стаяла маскоўскае войска на чале з Іванам III. Ахмат чакаў падыходу саюзных войскаў ВКЛ, але гэтага не адбылося.
  • У 1500 годзе: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права.
  • У 1586 годзе ў Вільні ў друкарні Мамонічаў выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы.
  • У 1660 годзе войска Рэчы Паспалітай адбіла каля Чавусаў наступленне рускай арміі, што вымусіла яе адступаць да Смаленска.
  • У 1917 годзе ў Пецярбургу выйшаў першы нумар газеты "Беларуская Крыніца".

Хто нарадзіўся 8 кастрычніка

  • 1831 год: Міхал Ельскі, беларускі скрыпач і кампазітар.
  • 1947 год: Аляксандр Анісімаў, галоўны дырыжор Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
  • 1976 год: Сяргей Пархоменка, беларускі рэпер, вядомы пад псеўданімам Сярога.

Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Марына Цвятаева і амерыканскі акцёр Мэт Дэйман.

8 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Сергія Раданежскага, які прадказаў перамогу вялікаму князю Дзмітрыю Данскому ў Кулікоўскай бітве. У народзе Сергія лічылі ахоўнікам курэй. У гэты дзень дамашнюю птушку рэзалі на продаж, а таксама назапашчвалі квашаную капусту.

Пасечаную капусту складалі ў апараныя бочкі разам з дробна парэзанай морквай, журавінамі, перасыпалі соллю і таўклі. Некалькі дзён у хаце трымаўся дрэнны пах – пакуль капуста ўкісне.

Калі ў гэты дзень выпадаў першы снег, лічылі, што зіма прыйдзе на Міхайлаў дзень (21 лістапада). Лічылася ўвогуле, што першы снег выпадае за 40 дзён да сапраўднай зімы.

69
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 9 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 9 ліпеня 2020 года

80
(абноўлена 10:59 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 175 дзён.

Якія падзеі адбыліся 9 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 ліпеня

  • У 1906 годзе ў вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).
  • У 1955 годзе была адкрыта Мінская дзіцячая чыгунка.
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Вялікім Герцагствам Люксембург.

Хто нарадзіўся 9 ліпеня

  • 1863 год: Уладзімір Краснянскі, беларускі педагог, гісторык, музейны работнік і краязнавец.
  • 1954 год: Святлана Гарбунова, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Ян Неруда і амерыканскі акцёр і прадзюсар Том Хэнкс.

9 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Давіда Салунскага.

У гэты дзень жанчыны хадзілі ў лес збіраць ягады. Суніцы, па народных павер'ях, былі не толькі смачнай ягадай, але і спрыялі ў жаночым жыцці: дзяўчыны ўмываліся сунічнай расой, цяжарныя жанчыны зрывалі і насілі з сабой лісце суніц, каб роды прайшлі лёгка. Ягады суніц ужывалі пры галаўным болю, малакроўі і хваробах печані.

Калі ягад у лесе было шмат, гэта прадвяшчала халодную зіму.

80
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 8 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 8 ліпеня 2020 года

185
(абноўлена 10:58 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 176 дзён.

Якія падзеі адбыліся 8 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 ліпеня

  • У 1993 годзе ў Мінску пачаўся I з'езд беларусаў свету.

Хто нарадзіўся 8 ліпеня

  • 1861 год: Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка.
  • 1949 год: Уладзіслаў Завальнюк, каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі авіяканструктар Фердынанд фон Цэпелін і амерыканскі прадпрымальнік Джон Дэвісан Ракфелер.

8 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Пятра і Фяўроніі. Да іх звярталіся з малітвамі перад тым, як брацца шлюбам, і пра лад у сям'і.

У гэты дзень муж і жонка імкнуліся ўсё рабіць разам, таму што лічылася – гэта прынясе ўдачу і дапаможа ў будучыні пазбегнуць сварак у сям'і.

Калі 8 ліпеня спякота, верагодна, наступныя 40 дзён таксама будуць гарачымі. Калі мышы ядуць сена, дрэнная прыкмета: добрага сенакосу не будзе.

185
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Вераб'і на плоце пад дажджом, архіўнае фота

Прагноз надвор'я на выхадныя: будзе свежа і дажджліва

0
(абноўлена 17:04 09.07.2020)
Сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне ветру ў пятніцу і навальніцах у асобных раёнах краіны.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'явілі на пятніцу сіноптыкі. Гідраметцэнтр папярэджвае, што раніцай і щдзень 10 ліпеня месцамі па краіне чакаецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с і ўдзень у асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы.

У цэлым надвор'е ў пятніцу будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Тэмпература паветра складзе ўначы +7 .. + 12°С, на захадзе будзе цяплей - да +13 .. + 15°С, удзень - ад +19 .. + 24°С да +25 .. + 28°С на поўдні краіны.

У суботу таксама будзе воблачна з праясненнямі, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагназуюць ліўні. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і ўдзень пры навальніцах магчыма ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра складзе ўначы +13 .. + 20°С, удзень - ад + 19°С па паўночным захадзе, да + 32°С па паўднёвым усходзе.

У нядзелю чакаецца перамяшчэнне халоднага атмасфернага фронту - на тэрыторыю краіны пачне паступаць халодная паветраная маса. Будзе воблачна і дажджліва. Дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны, парывісты. Тэмпература паветра складзе ўначы +9 .. + 15°С, удзень +13 .. + 20°С. На паўднёвым усходзе будзе крыху цяплей: уначы +16 .. + 19°С, максімальная тэмпература днём +21 .. + 28°С.

0
Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь