Які сёння дзень: 10 кастрычніка 2019 года

Які сёння дзень: 10 кастрычніка 2019 года

144
(абноўлена 10:05 09.10.2019)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 82 дні.

У гэты дзень у 1957 годзе нарадзіўся беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 кастрычніка

  • У 1702 годзе аблога Быхава, якая праводзілася казакамі і войскам ВКЛ у час Паўночнай вайны, скончылася капітуляцыяй гараджан.
  • У 1794 годзе ў баі пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў ў расійскі палон Тадэвуш Касцюшка.
  • У 1939 годзе Вільня і частка Віленскай вобласці БССР перададзены Літве.

Хто нарадзіўся 10 кастрычніка

  • 1796 год: Міхаіл Без-Карніловіч, беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф.
  • 1957 год: Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Антуан Вато, італьянскі кампазітар Джузэпэ Вердзі і брытанскі драматург Гаральд Пінтэр.

10 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Савація Салавецкага. У народзе яго празвалі Савацеем Бортнікам або Пчаляром.

У гэты дзень падыходзіць да свайго завяршэння перыяд, у які рыхтавалі пчол да зімы. Вуллі прыбіралі ў імшанік і маліліся святому Савацію.

У вёсках кажуць: "З мёдам і долата праглынеш". Сапраўды, дзе яшчэ знойдзеш такі салодкі і карысны пачастунак, які добра захоўваецца і дадае асаблівы смак любой страве – хоць гарбаце, хоць блінам, хоць мясу? Пчаляроў вельмі шанавалі, бо лічылася, што працаваць з пчоламі можа толькі праведны чалавек.

144
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)
Які сёння дзень: 25 мая

Які сёння дзень: 25 мая 2020 года

71
(абноўлена 16:20 21.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 220 дзён.

Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 мая

  • У 1907 годзе ў Вільні адбыўся з’езд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз.
  • У 1938 годзе У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (зараз Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета).
  • У 1991 годзе ў Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Кувейтам.
  • У 2001 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Ісландыяй.

Хто нарадзіўся 25 мая

  • 1933 год: Рамуальд Клім, беларускі спартсмен, рэкардсмен свету.
  • 1937 год: Сяргей Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі паэт і філосаф Ралф Уолда Эмерсан і рускі і амерыканскі авіяканструктар, вучоны, вынаходнік Ігар Сікорскі.

25 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Епіфана.

У народным календары гэты дзень атрымаў назву Рабінаўка, таму што звычайна пачынае квітнець рабіна. У гэты дзень зрывалі галінку дрэва і прыносілі дадому – чым больш яна прастаіць, тым больш паспяховы для сям'і будзе год.

Калі раніцай цёпла і сонечна, летам будзе горача і суха. Шмат хрушчоў таксама прадвяшчаюць сухое лета. Блакітныя аблокі ўвечары прадвяшчаюць перамену надвор'я.

71
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Які сёння дзень: 24 мая

Які сёння дзень: 24 мая 2020 года

156
(абноўлена 16:19 21.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 221 дзень.

Сёння адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 мая

  • У 1877 годзе Расія абвясціла вайну Асманскай імперыі.

Хто нарадзіўся 24 мая

  • 1904 год: Адам Русак, беларускі паэт-песеннік.
  • 1930 год: Галіна Русак, беларускі жывапісец, графік

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Шолахаў, рускі паэт Іосіф Бродскі, амерыканскі музыкант Боб Дылан і ўкраінская спявачка Руслана.

24 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Кірыла і Мефодзія. Браты былі родам з горада Салунь. Яна нарадзіліся ў заможнай сям'і і атрымалі добрую адукацыю. Па просьбе мараўскага князя Расціслава, які звярнуўся да імператара Міхаіла ІІІ, каб той прыслаў настаўнікаў, якія маглі бы распаўсюджваць хрысціянства, браты разам з вучнямі стварылі азбуку, якая атрымала назву кірыліца. У аснове сучаснага шрыфту палягае варыянт азбукі, рэфармаваны па загадзе Пятра І у 1708 годзе.

Таксама сёння ўспамінаюць святапакутніка Мокія Амфіпальскага. Імя святога асацыявалася ў народзе са словам "мокры". У гэты дзень імкнуліся прадказаць надвор'е да лета. Калі бялізна, вывешаная на вуліцы, будзе мокрая, то лета будзе дажджлівым, калі ж сухая – гарачым і сухім.

Па павер'ях 24 мая прачынаюцца ў рэках і азёрах русалкі, таму да вады імкнуліся не падыходзіць.

156
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (328)