Месца пахавання Якуба Коласа

Тэст: ці памятаеце вы вершы Якуба Коласа?

688
(абноўлена 09:06 03.11.2019)
Беларускі пясняр, творчасць якога склала цэлую эпоху беларускай гісторыі і літаратуры, нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы.

Сёння спаўняецца 137 гадоў з дня нараджэння песняра. Якуб Колас нарадзіўся ў сям'і Міхаіла Казіміравіча Міцкевіча і Ганны Юр'еўны Лёсік. Сапраўднае імя класіка беларускай літаратуры — Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.

Бацька "песняра" быў лясніком у радзівілаўскіх уладаннях, а маці была хатняй гаспадыняй. Цікавасць да літаратуры Костусю - так звалі будучага піьсменніка ў сям'і - прывіў дзядзька Антось.

Якуб Колас пражыў амаль 74 гады шчасцлівага і паспяховага жыцця, якое было пранізана высокай творчасцю.

Вяршыняй творчасці Якуба Коласа з'яўляецца паэма "Новая зямля", якую і сам паэт лічыў сваім галоўным творам. У гэтай паэме ўслаўляецца чалавек, яго духоўная прыгажосць, яго неадольнае імкненне стаць вольным гаспадаром на роднай зямлі. Самай знакавым тварэннем песняра стала паэма "Сымон-музыка".

У ёй паэт разважае пра вытокі мастацтва, лёс народа, духоўнае адраджэнне нацыі, падымае важныя філасофскія пытанні.

У дзень нараджэння Якуба Коласа Sputnik прапануе сабраць верш беларускага песняра "Надыход зімы".

Чытайце таксама:

688
Тэги:
Тэст, Жыццё знакамітых людзей, Якуб Колас, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура (31)
По теме
Унучка Якуба Коласа: ніякіх прывілеяў і льгот у нашай сям'і няма
Сімвал сяброўства Беларусі і Узбекістана: як адкрывалі помнік Якубу Коласу
Помнік Якубу Коласу з'явіўся ў Кітаі
Які сёння дзень: 4 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 4 жніўня 2020 года

113
(абноўлена 10:40 30.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 149 дзён.

А вы ведаеце, у гэты дзень у 1912 годзе быў здзейснены першы пасажырскі пералёт цераз Ла-Манш? Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 жніўня

  • У 1392 годзе было падпісана Востраўскае пагадненне, у выніку якога скончылася грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім.
  • У 1579 годзе пачалася аблога Полацка войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям.
  • У 1651 годзе Януш Радзівіл на чале войска ВКЛ узяў Кіеў.
  • У 1945 годзе былі заснаваныя філіі Літаратурнага музею Янкі Купалы ў Вязынцы і Ляўках.

Хто нарадзіўся 4 жніўня

  • 1917 год: Янка Брыль, беларускі пісьменнік.
  • 1907 год: Здзіслаў Стома, беларускі акцёр.
  • 1947 год, Мікалай Селяшчук, беларускі мастак.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт Персі Біш Шэлі, амерыканскі джазмэн Луі Армстранг і Барак Абама, 44-ы прэзідэнт ЗША.

4 жніўня ў народным календары

Гэты дзень носіць імя хрысціянскай святой Марыі Магдалены. Яна была першай евангелісткай, нароўне з 12 вучнямі Хрыста, таму з'яўляецца раўнаапостальнай. Разам з маці Выратавальніка яна аплаквала яго пакуты ля крыжа, і ён з'явіўся да яе пасля ўваскрашэння. Марыя Магдалена таксама лічыцца заступніцай дзяўчынак-сірот.

У народзе казалі: "Магдалена — вады па калена", "На Марыю вялікія росы — будзе лён шэры і косы". Раніцай на Магдалену сцялілі лён па роснай траве. Калі быў халодны туман, гэта сведчыла пра тое, што зіма прыйдзе рана і будзе марознай.

Гэты дзень лічыўся вольным ад палявых прац, бо верылі, што калі выйсці ў поле, маланкай можа забіць. Калі сапраўды была навальніца, казалі, што сена будзе "за вочы".

Але гэта не значыць, што нашыя продкі ўвогуле нічога не рабілі на Магдалену. Гэты прысвятак яшчэ называлі Марыя Ягадніца. Узяўшы кошыкі, жанчыны ішлі ў лес па чарніцы, маліны, парэчкі, прымаўлялі: "У лес іду – пуста, з лесу – густа".

113
Тэги:
які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 3 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 3 жніўня 2020 года

196
(абноўлена 10:39 30.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шаснаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 150 дзён.

А вы ведаеце, што 75 год таму беларускія партызаны распачалі "Рэйкавую вайну"? Як сведчаць дадзеныя нацыянальнага архіва Беларусі, парадку 85 тысяч чалавек ударылі па чыгунках, станцыях, мастах і гарнізонах праціўніка. Толькі за першую ноч было знішчана каля 42 тысяч рэек. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 жніўня

  • У 1427 годзе вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам пагадненне "быть за одно".
  • У 1569 годзе васаламі Рэчы Паспалітай былі абвешчаны Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі.
  • У 1678 годзе Расія і Рэч Паспалітая заключылі дагавор аб працягу на 13 гадоў Андрусаўскага перамір'я, Рэч Паспалітая замест Кіева Рэчы Паспалітай атрымала Веліж, Себеж і Невель.
  • У 1943 годзе пачаўся першы этап "Рэйкавай вайны".
  • У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Нігерыяй.
  • У 2004 годзе гарадскі пасёлак Тураў атрымаў статус горада.

Хто нарадзіўся 3 жніўня

  • 1872 год: Уладзімір Міткевіч, рускі навуковец-электратэхнік беларускага паходжання.
  • 1899 год: Баляслаў Грабінскі, беларускі ўрач, заснавальнік Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.
  • 1961 год: Галіна Шапялевіч, мастачка, ілюстратар. Рабіла малюнкі для англійскага выдання В. Быкава, ілюстравала кнігі Я. Коласа, М. Багдановіча, Дж. Олдрыджа і іншых.
  • 1986 год: Дар'я Домрачава, беларуская біятланістка.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся вынаходнік бяспечнага ліфта Эліша Оціс, амерыканскі пісьменнік-фантаст Кліфард Саймак і лідар гурта Metallica Джэймс Хэтфілд.

3 жніўня ў народным календары

Працягваюцца Зажынкі — шмат дзе ў Беларусі ў гэты дзень выпраўляліся ў поле, каб зжаць першы сноп. Ён ставіўся асобна ад іншых, пры гэтым казалі: "Стань, мой сноп, на тысячу коп!".

Колькі каласкоў са снапа клалі на зямлю разам з хлебам-соллю.

Потым гаспадыня прыносіла яго дадому і ставіла ў чырвоны кут пад абразамі або ў хлеў, каб скаціна была здаровая, дзе ён і знаходзіўся, пакуль малацьба не заканчвалася.

Звычайна на пачатак жніва заклікалі святара – каб ён прачытаў малітву над жытам. Але захаваліся ў асобных раёнах і язычніцкія абрады: напрыклад, часам жнеі качаліся па полі перад жнівом або падпярэзваліся першымі зжатымі каласамі, затыкалі іх за пояс – каб не балела спіна.

Калі працы на полі былі скончаны, увечары збіраліся ў хаце і лідзілі святочную вячэру.

196
Тэги:
які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Бізнесмены абмяркоўваюць дзелавое пытанне, архіўнае фота

МАРГ змяніў умовы ўдзелу ў дзяржаўных закупках

0
(абноўлена 11:08 04.08.2020)
Юрыдычныя і фізічныя асобы, якія падалі пра сваё прадпрыемстве недакладную інфармацыю, на два гады трапяць у спіс пастаўшчыкоў, якія не дапускаюцца да дзяржзакупак.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю змяніла парадак фарміравання спісу суб'ектаў гаспадарання, якія не дапускаюцца да ўдзелу ў дзяржзакупках. Такая інфармацыя змяшчаецца ў апублікаванай 3 жніўня пастанове МАРГ № 52 ад 17 ліпеня 2020 года.

Дакумент пашырыў колькасць падстаў для выключэння юрыдычных і фізічных асоб з дадзенага пераліку. У прыватнасці, з яго могуць выкрэсліць тых, хто з'яўляецца адзіным вытворцам тавараў.

"Пры гэтым з мэтай пацвярджэння падобнага факту МАРГ мае права дадаткова запытваць у дзяржаўных арганізацый дакументы і звесткі, якія пацвярджаюць прадастаўленне юрыдычнай або фізічнай асобай, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, дакладнай інфармацыі", - удакладнілі ў ведамстве.

У пастанове сказана, што калі суб'ект прадаставіць недакладную інфармацыю, на падставе якой яго выключаць з вышэйпаказанага спісу, то ён не зможа ўдзельнічаць у дзяржзакупках два гады з улікам тэрміну, на працягу якога ён знаходзіўся ў гэтым пераліку.

На думку ведамства, гэты дакумент накіраваны на падтрымку айчынных вытворцаў у складанай эканамічнай сітуацыі.

0
Тэги:
Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ)