Які сёння дзень: 11 лістапада 2019 года

Які сёння дзень: 11 лістапада 2019 года

46
(абноўлена 12:09 05.11.2019)
Гэты дзень з'яўляецца трыста пятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 50 дзён.

У гэты дзень скончылася Першая сусветная вайна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 лістапада

  • У 1918 годзе завяршылася Першая сусветная вайна.
  • У 1923 годзе прэзідыум Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу.
  • У 1992 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ватыканам.

Хто нарадзіўся 11 лістапада

  • 1908 год: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык.
  • 1928 год: Алесь Белакоз, беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, краязнаўца.
  • 1955 год: Галіна Тычка, беларускі літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі і амерыканская актрыса Дэмі Мур.

11 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Анастасіі Рымскай і Аўраамія Растоўскага. У народзе святых называлі Аўрам і Настасся. Казалі: "Настуся пачынае стрыгчы авечак". Настасся лічылася заступніцай авечак, а Аўрам – аўчараў, 11 лістапада было святам пастухоў.

З авечага воўна рабілі валёнкі, коўдры, шапкі і рукавіцы, са скуры шылі кажухі. З авечага малака рабілі сыр. У гэты дзень авец стрыглі. Перад тым, якстрыгчы, трэба было ўкласці ў нажніцы кавалачак воўны, каб абараніць жывёлу ад злых духаў.

Калі 11 лістапада аблокі нізкія, хутка пахаладае. Калі ўначы была шэрань, днём снег не пойдзе.

46
Тэги:
народны каляндар, Беларусь, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Які сёння дзень: 30 мая

Які сёння дзень: 30 мая 2020 года

181
(абноўлена 17:07 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 215 дзён.

Якія падзеі адбыліся 30 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 мая

  • У 1981 годзе 45 членаў-заснавальнікаў Беларускага аб'яднання студэнтаў у Польшчы накіравалі ліст у Міністэрства навукі, вышэйшага школьніцтва і тэхнікі ПНР дамагаючыся рэгістрацыі арганізацыі.
  • У 1999 годзе ў Мінску адбылася трагедыя на Нямізе.

Хто нарадзіўся 30 мая

  • 1910 год: Анатоль Трус, беларускі акцёр.
  • 1927 год: Вітаўт Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
  • 1937 год: Ігар Раеўскі, дырыжор, хормайстар, заслужаны артыст Беларусі, народны артыст Расіі.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Дантэ Аліг'еры і джазавы кларнетыст і дырыжор Бені Гудмен.

30 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Еўдакіі і апостала ад 70 Андроніка.

Святую Еўдакію ў народзе называлі Аўдоцця Свістуння – таму што звычайна ў гэты дзень быў моцны вецер, які "свісцеў". Настаў час саджаць памідоры, перац. Калі зрабіць гэта пазней, увосень дажджы маглі сапсаваць ураджай.

Па гэтым дні вызначалі надвор'е летам. Калі на Еўдакію дзме халодны вецер, лета таксама будзе халоднае. Калі ідзе дождж, лета будзе вільготным.

181
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Які сёння дзень: 29 мая

Які сёння дзень: 29 мая 2020 года

132
(абноўлена 17:06 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 216 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень міратворцаў ААН. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 мая

  • У 1885 годзе ў Гродна адбыўся моцны пажар, які спаліў большую частку старога горада.
  • У 1946 годзе быў заснаваны Мінскі трактарны завод.
  • У 1992 годзе ў Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 29 мая

  • 1855 год: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст.
  • 1933 год: Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.
  • 1939 год: Людміла Пісарава, беларуская актрыса.
  • 1977 год: Святлана Зелянкоўская, беларуская актрыса.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Канстанцін Бацюшкаў і іспанскі кампазітар Ісак Альбеніс.

29 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадора, якога ў народзе называлі Фёдар Жытнік. Людзі верылі, што гэты дзень вельмі добры для таго, каб сеяць жыта. Увогуле ў цёплых мясцінах 29 мая быў апошнім днём для пасеву яравых. У вёсках пачыналі рыхтавацца да вяселляў.

Калі 29 мая была навальніца, лічылася, што чакае добры ўраджай збожжа. Калі дождж ужо скончыўся, але насякомыя не лятаюць, значыць, ён скора пойдзе зноў. А вось пачуць падчас дажджу жабу – добрая прыкмета: непагадзь хутка скончыцца.

132
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Прэпараты ў кабінеце навукова-даследчай лабараторыі

У Расіі распрацоўваюць кроплі, якія даюць імунітэт супраць каронавіруса

0
(абноўлена 15:38 30.05.2020)
У Новасібірскам навуковым цэнтры "Вектар" працягваюцца клінічныя даследаванні вакцын ад каронавіруса. Што гэта за прэпараты і калі нарэшце завяршыцца іх распрацоўка?

МІНСК, 30 мая - Sputnik. Як у Расіі праводзяцца выпрабаванні вакцын супраць COVID-19 і калі іх плануюць завяршыць, распавёў гендырэктар навуковага цэнтра "Вектар" Рынат Максютаў.

Цяпер некалькі дзясяткаў лабараторый па ўсім свеце спрабуюць распрацаваць вакцыну супраць каронавіруса. Актыўна працуюць і расійскія навукоўцы. Яны плануюць завяршыць клінічныя выпрабаванні ўжо да верасня гэтага года.

Варыянты вакцын

У навуковым цэнтры першапачаткова даследавалі 25 варыянтаў вакцын. Затым былі абраныя тры варыянты, якія паказалі найбольшую эфектыўнасць і з'яўляюцца найбольш простымі ў вытворчасці.

"Вакцыны адрозніваюцца не толькі па сваім функцыянальным пачатку, але і па спосабе і схеме імунізацыі, так адзін з нашых прэпаратаў, ён не ідзе па класічнай схеме ўвядзення ўнутрацягліцава, а схема ўвядзення інтэрназальная, то бок, фактычна яна проста закапваецца ў нос", - удакладніў у эфіры тэлеканала "Расія 1" Рынат Максюта.

Выпрабаванні на жывёлах

Вакцыны выпрабоўваліся ў лабараторных умовах на прыматах. Па словах Максютава, жывёлы добра перанеслі вакцыны ад каронавіруса, непажаданых рэакцый не выявілася, тэмпература ў іх не павышалася. Калі пацвердзіцца, што вакцына цалкам бяспечная, яе пачнуць апрабаваць на добраахвотніках.

Выпрабаванні на людзях

Клінічныя даследаванні плануецца пачаць у канцы чэрвеня - пачатку ліпеня, а завяршыць - у сярэдзіне верасня. Для гэтага ўжо адабралі 300 добраахвотнікаў. Канчатковую групу сфарміруюць за сем дзён да пачатку даследаванняў. Тыя, хто ўжо перахварэў на каронавірус, у яе не трапяць.

Выпрабаванні вакцыны для дзяцей і пажылых людзей пачнуцца пасля атрымання станоўчых вынікаў і рэгістрацыі прэпарата. Адбудзецца гэта, па прагнозах Максютава, не раней 2021-га года.

Раней віцэ-прэм'ер РФ Таццяна Голікава казала, што ў Расіі вядзецца распрацоўка 47 вакцын ад новай каронавіруснай інфекцыі на 14 платформах.

Фарміраванне імунітэту

Па дадзеных расійскіх навукоўцаў, імунітэт да сезонных ВРВІ, а таксама супраць выяўленых раней каронавірусаў наўрад ці дапаможа ад COVID-19.

Як удакладніў генеральны дырэктар цэнтра "Вектар", новы каронавірус значна адрозніваецца ад раней выяўленых. Таму ў цяперашні час няма падстаў лічыць, што наяўнасць імунітэту да сезонных варыяцый каронавіруса забяспечыць абарону ад COVID.

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія