Сёння адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся дзіцячы псіхолаг Ганна Фрэйд і заснавальнік гурта Black Sabbath Озі Осбарн.
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць архіепіскапа Канстанцінопальскага Прокла, які быў вучнем свяціцеля Іаана Златавуста.
У гэты дзень у народзе замаўлялі нячысцікаў, каб яны ўсю зіму хаваліся ў норах. Нечысць увогуле не любіць холад, таму лічылася, што калі ўжо яна з'яўлялася ўзімку, то была асабліва злая.
Калі птушкі хаваюцца пад страху, будзе завіруха. Уначы і рана раніцай ішоў снег – наступныя некалькі дзён будуць ясныя.