Які сёння дзень: 23 снежня

Які сёння дзень: 23 снежня 2019 года

57
(абноўлена 10:41 11.12.2019)
Гэты дзень з'яўляецца трыста пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 8 дзён.

Якія падзеі адбыліся 23 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 снежня

  • У 1264 годзе пры пасрэдніцтве князя Гердзеня заключаны мірны і гандлёвы дагавор Полацка і Віцебска з Рыгай і Лівонскім ордэнам.

Хто нарадзіўся 22 снежня

  • 1922 год: Вольга Ладыгіна, беларускі архітэктар.
  • 1987 год: Любоў Чаркашына, беларуская гімнастка.

Таксама сёння нарадзіліся французскі заснавальнік егіпталогіі Жан-Франсуа Шампальён и англійскі архітэктар Джэймс Гібс.

23 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Міны Красамоўнага, які праславіўся як лекар.

У народзе ў гэты дзень чыталі замовы супраць начніцы, якая па павер'ях пужала дзяцей. Для таго, каб абараніць дзіця ад начніцы, таксама саджалі на акно ляльку, якая павінна была перацягнуць увагу нячысціка на сябе.

Калі 23 снежня ясна, варта чакаць маразоў. Ветранае і сухое надвор'е прадракае засушлівае лета.

57
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Які сёння дзень: 7 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 7 ліпеня 2020 года

49
(абноўлена 07:39 06.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 177 дзён.

У гэты дзень святкуецца Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 ліпеня

  • У 1864 годзе была адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
  • У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Уругваем.
  • У 2007 годзе была афіцыйна зарэгістравана Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя.

Хто нарадзіўся 7 ліпеня

  • 1796: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт.
  • 1882: Янка Купала, класік беларускай літаратуры.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі дырыжор і кампазітар Густаў Малер і французскі мадэльер П'ер Кардэн.

7 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць дзень нараджэянна Іаана Хрысціцеля. У народным календары гэты дзень вядомы як Іван Купала – працягваецца святкаванне Купалля, якое пачалося ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Раніцай 7 ліпеня дзяўчыны хадзілі ўмывацца расой, таму што лічылася, што так атрымаецца захаваць прыгажосць. Таксама купаліся ў рацэ, каб змыць усё дрэннае і пазбавіцца ад нядугаў.

Калі на Івана Купалу шоў дождж, гэта значыла, што праз тыдзень настане цёплае і яснае надвор'е. Калі на небе шмат зорак, будзе добры ўраджай грыбоў, а вось навальніца сведчыла пра дрэнны ўраджай лясных арэхаў.

49
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

97
(абноўлена 07:39 06.07.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 178 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень пацалунку, а ў ноч з 6 на 7 ліпеня - Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 ліпеня

  • У 1253 годзе ў дзень св. Пятра і Паўла адбылася каранацыя Міндоўга.
  • У 1989 годзе была адроджана Полацкая епархія.

Хто нарадзіўся 6 ліпеня

  • 1851: Янка Лучына, беларускі паэт.
  • 1887: Марк Шагал, беларускі, расійскі і французскі мастак.
  • 1905: Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык.
  • 1927: Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак Джон Флаксман і амерыканскі акцёр Сільвестэр Сталоне.

6 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Агрыміны, якую празвалі Купальніцай, таму што народным календары гэты дзень супаў са святкаваннем Купалля, яно пачыналася ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Як святкуюць Купалле ў Беларусі
© Sputnik Ганна Сакалова

На Купалле збіралі гаючыя зёлкі, варажылі на вянках і скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад усяго дрэннага, што здарылася за год. Ноччу хадзілі ў лес шукаць папараць-кветку – магічную расліну, якая нібыта квітнее ўсяго некалькі секунд у купальскую ноч, але можа прынесці свайму уладару багацце і нават магчымасць разумець звяроў і птушак. На досвітку 7 ліпеня дзяўчыны ўмываліся расой, каб захаваць сваю прыгажосць.

Шмат расы ў гэты дзень, дарэчы, прадвяшчала добры ўраджай агуркоў. Калі чуваць конікаў, дзень будзе спякотны, а вось моцны пах палявых кветак сведчыць пра тое, што збіраецца дождж.  

97
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей