Які сёння дзень: 27 снежня 2023 года

© Sputnik / Марина СеребряковаЯкі сёння дзень: 27 снежня 2023 года
Які сёння дзень: 27 снежня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 27.12.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца трыста шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 4 дні.
Якія падзеі адбыліся 27 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 снежня

У 1991 годзе В'етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 27 снежня

1923 год: Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.
1931 год: Юрый Карачун, беларускі графік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі хімік і мікрабіёлаг Луі Пастэр, нямецкая і амерыканская артыстка і спявачка Марлен Дытрых і французскі акцёр Жэрар Дэпардзье.

27 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фірса, Леўкія і Калініка.
У народзе верылі, што 27 снежня розная нечысць гуляе па зямлі. Лічылася, што яна не чапае добрых гаспадароў, таму ў хаце чысценька прыбіралі і мыліся самі.
Калі ў гэты дзень пераменлівае надвор'е, будзе адліга. Цёплы дзень прадвяшчае гарачае лета. Калі крумкачы збіраюцца ў чароды і громка крычаць, варта чакаць маразоў.
Стужка навiн
0